wd wp Пошук:

Васіль Пятровіч Шаранговіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаранговіч.

Васі́ль Пятро́віч Шаранго́віч (14 студзеня 1939, в. Качаны, Пастаўскі павет, Віленскае ваяводства — 31 снежня 2021) — беларускі графік, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978). Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1986). Народны мастак Беларусі (1991). Прафесар (1981).

Мастацкая капэрта Рэспублікі Беларусь 2014 года. Жывапіс Васіля Шаранговіча

Біяграфія

Брат мастака К. П. Шаранговіча. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1966). У 19671998 выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў (у 19721989 загадчык кафедры, у 1986—1989 прарэктар, у 1989—1997 рэктар). З 1997 па 2009 годы займаў пасаду дырэктара Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Зараз гэту пасаду займае яго дачка — мастацтвазнаўца Наталля Васілеўна Шаранговіч.

Памёр 31 снежня 2021 года[1].

Мастакоўская творчасць

Працаваў у галіне кніжнай і станковай графікі. Творчасці ўласцівы разнастайнасць графічных тэхнік і стылявых прыёмаў, выразны малюнак, эмацыянальнасць і глыбокая змястоўнасць вобразаў.

Работы ў кніжнай графіцы адметныя тонкім разуменнем структуры і ладу літаратурнага твора, паглыбленай пранікнёнасцю ў псіхалогію персанажа, вострым пачуццём гармоніі элементаў афармлення кнігі: «Віленскія камунары» Максіма Гарэцкага (1965), «3 майго летапісу» Я. Коласа, «Дзесяць дзён, якія скаланулі свет» Дж. Рыда (абедзве 1967), «Мая Беларусь» Т. Хадкевіча, «Збор твораў» М. Багдановіча (т. 1—2, усе 1968), «Зямля навагрудская, краю мой родны…» А. Міцкевіча, «Салавей» Змітрака Бядулі (абедзве 1969), «У. І. Ленін» Уладзіміра Маякоўскага (1970), «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» Аляксея Талстога (1971), «Вершы» Якуба Коласа (1972), «Сорак трэці» Івана Навуменкі (1974), «Паэмы» (1978) і «Адвечная песня» (1981) Янкі Купалы, «Споведзь сэрца» А. Бялевіча (1978), «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча (1985, 1998), «Старыя беларускія хронікі» Уладзіміра Караткевіча (1988), «Новая зямля» Якуба Коласа (2002).

Рэквіем людской мужнасці і стойкасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, увасоблены строгімі сродкамі графікі, гучыць у цыкле моцных па экспрэсіі гравюр «Памяці вогненных вёсак» (1979—85). У станковых работах шырока выкарыстоўвае нацыянальныя мастацкія традыцыі, сімволіку і метафару, у многіх творах адчувальна паэтызацыя чалавечага быцця з яго прыгажосцю і драматызмам, калізіямі, што дасягаецца своеасаблівасцю ракурсаў каларыту, рытмічнай арганізацыі прасторы: «Смерць Гражыны» (паводле А. Міцкевіча, 1970), «Партрэт Францыска Скарыны» (1971), «Ганчар» (1973), «А хто там ідзе» (1976), серыі «Край нарачанскі» (1972—75), «Блакада. 1943 год» (1974), трыпціх «Дзе крыўда адвечная спела» (1982) і інш.

Літаратурная творчасць

У 2009 годзе выйшла аўтабіяграфічная аповесць В. Шаранговіча «Ген жыцця»[2].

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. Памёр народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч
  2. Ген жыцця: аўтабіяграфічная аповесць / Васіль Шаранговіч. — Мінск : Кнігазбор, 2009. — 362 с. — ISBN 978-985-6852-88-9.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Члены Саюза мастакоў Беларусі
Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
Нарадзіліся ў Качанах (Мінская вобласць)
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Асобы, якія памерлі менш за год таму
Народныя мастакі Беларускай ССР
Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Мастакі Беларусі
Нарадзіліся 14 студзеня
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Графікі Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Рэктары Беларускай акадэміі мастацтваў
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Памерлі ў 2021 годзе
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Памерлі 31 снежня
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Нарадзіліся ў 1939 годзе
Графікі паводле алфавіта
Мастакі паводле алфавіта
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў