wd wp Пошук:

Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аракчэеў.

Барыс Уладзiміравiч Аракчэеў (19 красавіка 1926, в. Турбанава (Яраслаўская вобласць, СССР) — 10 сакавіка 2013, Мінск) — беларускі мастак, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1996). Працаваў у станковым жывапісе, у жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычных карцін і батальных сцэн.

Біяграфічныя звесткі

Юнацтва мастака супала з гадамі Вялікай Айчыннай вайны. Ён запісаўся добраахвотнікам на фронт, адкуль у 1944 быў накіраваны ў Бабруйск, а затым у Мінскі штаб акругі, адкуль дэмабілізаваўся.

У 1950 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, якое датэрмінова, за добрую паспяховасць, скончыў у 1953. Затым Барыс Аракчэеў паступіў у толькі што адчынены ў Мінску Тэатральна-мастацкі інстытут. Яго настаўнікам і пасля кіраўніком дыплома стаў вядомы беларускі жывапісец і педагог Віталь Цвірка. Адначасова з Барысам Аракчэевым першымі выпускнікамі гэтага інстытута ў 1959 у сталі народныя мастакі Анатоль Анікейчык, Віктар Грамыка, Арлен Кашкурэвіч i Леанід Шчамялёў.

Творчасць

Дыпломная праца Барыса Аракчэева «Этапы вялікага шляху», напісаная на «выдатна», была адабрана для экспазіцыі ў Маскве на Усесаюзнай выставе, надрукавана ў шматлікіх маскоўскіх выданнях і цяпер знаходзіцца ва ўласнасці і пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Сярод твораў Аракчэева — пейзажы, нацюрморты, серыя партрэтаў сучаснікаў і знакамітых людзей. З’яўляўся адным з чатырох стваральнікаў дыярамы «Мінскі кацёл» (19691972) у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, разам з мастакамі Фёдарам Бараноўскім, Мікалаем Залозным і Леанідам Асядоўскім. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1964 года.

Мемарыяльная дошка на доме, дзе працаваў беларускі мастак Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў. Скульптар Яўген Колчаў.

З 1964 па 1971 Барыс Аракчэеў выкладаў жывапіс і кампазіцыю ў Мінскім мастацкім вучылішчы iмя Глебава. З 1971 па 1996 — у Беларускай Акадэміі мастацтваў, дзе атрымаў званне дацэнта кафедры. З’яўляўся настаўнікам многіх вядомых беларускіх мастакоў, сярод якіх Уладзімір Кожух, Аляксей Кузьміч, Вячаслаў Рускевіч, Фелікс Янушкевіч, Васіль Іларыёнавіч Ясюк і іншыя. З 1968 па 1977 Барыс Аракчэеў уваходзiў у праўленне Саюза мастакоў БССР.

Творы Аракчэева знаходзяцца ў многіх музеях Рэспублікі Беларусь: 18 работ у Нацыянальным мастацкім музеі, столькі ж у Фондзе Саюза Мастакоў Беларусі, яшчэ 17 работ у Магілёўскім мастацкім музеі, а таксама працамі Аракчэева валодаюць Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Музеі гісторыі горада Мінску, мастацкія галерэi Гомеля, Светлагорска, Полацка, Крупак, Баранавічаў, і прыватныя калекцыянеры замежных краін.

С дачкой Аксанай, якая таксама з’яўляецца жывапісцам

Жыў у Мінску[1].

Бацька трох дачок, кожная з якіх з’яўляецца мастаком-прафесіяналам[2].

Майстэрня мастака знаходзілася ў раёне Плошчы Свабоды, на скрыжаванні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай.

Галерэя ў Крупках

2 красавіка 2015 года Крупскай мастацкай галерэі было прысвоена імя Барыса Аракчэева. Плошча галерэі складае 60 квадратаў. Яна размешчана ў двух пакоях раённага цэнтра культуры. Галерэя была адкрыта ў 2005 годзе і яе першым жывапісным палатном стаў твор Барыса Аракчэева «Генерал Кульнеў і гродзенскія гусары ў бітве пры Клясціцах». Праца над карцінай ішла 36 месяцаў. Два гады мастак рабіў замалёўкі, эскізы, складаў кампазіцыі і год пісаў. Аракчэеў асабіста падарыў карціну на адкрыццё культурнай установы ў 2005 годзе. Памеры твора не дазваляюць выстаўляць яго непасрэдна на галерэйных плошчах. Таму маштабныя батальныя творы Аракчэева — акрамя алейнага летапісу 1812 года, тут яшчэ і твор Барыса Аракчэева «Подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці» — экспануюцца ў адным з залаў краязнаўчага музея. Галерэя — філіял музея. Штогод галерэйны фонд папаўняўся творамі Барыса Аракчэева, які рыхтаваў і праводзіў там асабістыя і дынастычныя выстаўкі[3].

Пейзажны жывапіс

Нацюрморт

Зноскі

  1. Аксана Аракчэева Сайт дынастыi мастакоў Аракчэевых(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2016. Праверана 19 снежня 2012.
  2. Сталiчнае тэлебачанне Сямейная выстава Аракчэевых(нявызн.) (25 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана 19 снежня 2012.
  3. Крупскай мастацкай галерэі прысвоена імя Барыса Аракчэева

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малогскім павеце
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава