wd wp Пошук:

Барыс Федасеевіч Герлаван

Бары́с Федасе́евіч Герлава́н (25 снежня 1937, с. Мартаноша(руск.) бел., Навамыргарадскі раён, Кіраваградская вобласць, Украіна) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977). Народны мастак Беларусі (1990), прафесар[1][2].

Біяграфія

Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача ў 1960-61 гадах[1]. З 1962 года працуе ў Нацыянальным тэатры Янкі Купалы[2].

У 1966 годзе скончыў аддзяленне сцэнаграфіі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (майстэрня Я. Чамадурава, кіраўнік дыпломнай работы П. Масленнікаў). З 1976 года — стаў галоўным мастаком[1].

У 1985 годзе Барыс Герлаван атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР за афармленне спектакляў «Парог» (1983) і «Радавыя» (1984). За афармленне спектакля «Мудрамер» у 1988 годзе мастаку была прысвоена Дзяржаўная прэмія БССР.

З 1991 года выкладае сцэнаграфію ў Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1998 годзе атрымаў званне прафесара[2].

Творчасць

Aформіў толькі на сцэне купалаўскага тэатра звыш 70 спектакляў. Ён аўтар сцэнаграфіі спектакляў у іншых тэатрах Беларусі, блізкага і далёкага замежжа, лаўрэат шматлікіх міжнародных тэатральных фестываляў[2]. Працы Герлавана адметныя рэалістычнай выразнасцю, вобразнасцю і каларыстычнай меткасцю[1].

Дзякуючы свайму таленту, Герлаван пры афармленні сцэнічнай прасторы ўзнімаецца да ўзроўню драматурга і рэжысёра, робіцца паўнапраўным сааўтарам драматургічнага твору. Іншы раз яго сцэнаграфія становіцца адным з самых галоўных кампанентаў спектакля і вызначае поспех у гледача. Так было са спектаклямі «Бура(руск.) бел.» У. Шэкспіра, «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1972), «Брама неўміручасці» К. Крапівы (1974), «Зацюканы апостал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата» (1976) А. Макаёнка, «Апошні шанец» В. Быкава (1974), «Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева, якія ўвайшлі ў залатую скарбонку беларускага тэатральнага мастацтва.

Сярод аформленых ім спектакляў таксама «Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага і М. Салаўёва(руск.) бел. (1963), «Мешчанін у дваранстве(руск.) бел.» Мальера (1967), «Што той салдат, што гэты(руск.) бел.» Б. Брэхта (1974), «Характары» В. Шукшына (1975), «Аптымістычная трагедыя(руск.) бел.» У. Вішнеўскага (1977), «Святая святых» І. Друцэ(руск.) бел. (1977), «Чалавек з легенды» І. Ражкова і Я. Шабана (1978), «Ажаніцца — не журыцца» М. Чарота і Далецкіх (1972) у тэатры імя Я. Купалы; «Дзеці аднаго дома» І. Шамякіна (1967) у тэатры юнага гледача[1].

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Герлован Борис Федосеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 145. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 Архіўная копія (нявызн.) (вэб-старонка тэатра) (недаступная спасылка). Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2014. Праверана 22 кастрычніка 2014.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навамыргарадскім раёне
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Народныя мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Уладальнікі «Крыштальнай Паўлінкі»