wd wp Пошук:

Янка Раманоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманоўскі. Янка Раманоўскі (24 жніўня 1928, Мінск — 25 чэрвеня 1974, Мінск) — беларускі мастак; пляменнік Янкі Купалы. Названы маці, Леакадзіяй Дамінікаўнай, у гонар яе старэйшага брата — Янкі Купалы.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся 24 жніўня 1928 у Мінску. Правёў сваё дзяцінства побач з Янкам Купалам: з нараджэння і па 1941 год жыў у доме Янкі Купалы ў Мінску і на дачы ў Ляўках.[2] Гэта прычынілася да таго, што большая частка мастацкай спадчыны Я. Раманоўскага была звязана з адлюстраваннем жыццёвага і творчага шляху Я. Купалы. З натуры маляваў партрэты паэта, яго сваякоў і знаёмых, купалаўскія мясціны ў Мінску і Ляўках.

Мастацкую адукацыю пачаў перад вайной у 11-гадовым узросце ў Мінскай студыі юных дараванняў, дзе яго настаўнікамі былі В. Волкаў і М. Керзін. У 1947 годзе паступіў у мастацкае вучылішча, якое тады адкрылася ў Мінску. З 1953 па 1959 год вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, дзе набыў спецыяльнасць мастака-графіка. Член Саюза мастакоў Беларусі, Я. Раманоўскі неаднойчы выбіраўся ў яго кіруючыя органы. З 1969 года і да канца жыцця працаваў мастацкім рэдактарам часопіса «Маладосць». Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР.[3]

Творчы шлях

Першым найбольш сталым творам Я. Раманоўскага стала яго дыпломная праца ў інстытуце — створаная паводле матываў аднайменнага верша Я. Купалы серыя каляровых літаграфій «А хто там ідзе?» (1959, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). Творчы шлях мастака распачаўся са складаных тэматычных кампазіцый, але пазней у сваім развіцці талент Я. Раманоўскага набыў яскравую акрэсленасць у напрамку партрэту.[3] Працаваў у разнастайнай тэхніцы: жывапіс, літаграфія, лінагравюра, акварэль, гуаш, аловак, вугаль).[2] Быў сярод першых беларускіх мастакоў, хто асвоіў новую па тым часе тэхніку — афорт[4]

Постаць

Янка Раманоўскі вытанчанасцю аблічча нагадваў вялікага Купалу. Майстар псіхалагічнага партрэта мастак Янка Раманоўскі стварыў асабліва адухоўлены, асабліва беларускі вобраз Янкі Купалы
Рыгор Барадулін. «Аратай, які пасвіць аблокі»[5]
Прастата і шчырасць – вось што такое, у двух словах, быў наш Янка. Аднак гэта была не тая прастата, што мяжуе з праставатасцю, і не тая шчырасць, якая пры бліжэйшым знаёмстве аказваецца недалёкасцю. Гэта была высокая прастата чалавека інтэлігентнага, далікатнага, за якою адчувалася парода, разумная шчырасць натуры багатай, што заўсёды тоіць у сабе неспадзяванку
Вера Палтаран. «Талент чалавечай дабраты»[6]

Выбраныя творы

Зноскі

  1. Палтаран Вера. Талент чалавечай дабраты / Часопіс «Маладосць». — 1975. — № 9. — С. 170.
  2. 1 2 Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с., 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — С. 521—522.
  3. 1 2 Выстаўка твораў мастака Івана Юльянавіча Раманоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння: Каталог. — Саюз мастакоў БССР. — Мн., 1978. — С.3.
  4. Васілёўскі Пётра. Галоўная тэма творчасці (Выстаўка мастака Янкі Раманоўскага да 75-годдзя з дня нараджэння) / Газета «Літаратура і мастацтва». — 14 лістапада 2003 года. — С. 12.
  5. Барадулін Рыгор. Аратай, які пасвіць аблокі: Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны.— Мн.: Маст. літ., 1995.
  6. Палтаран Вера. Талент чалавечай дабраты / Часопіс «Маладосць». — 1975. — № 9. — С. 169.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі 25 чэрвеня
Памерлі ў Мінску
Памерлі ў 1974 годзе
Асобы, звязаныя з Янкам Купалам
Нарадзіліся ў Мінску
Нарадзіліся ў 1928 годзе
Нарадзіліся 24 жніўня
Асобы
Мастакі-партрэтысты
Мастакі Беларусі
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Узнагароджаныя Граматай Вярхоўнага Савета БССР
Мастакі паводле алфавіта
Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў