wd wp Пошук:

Анатоль Аляксандравіч Анікейчык

Марка Беларусі

Анатоль Аляксандравіч Аніке́йчык (11 ліпеня 1932, Барысаў — 3 лютага 1989, Мінск) — беларускі скульптар[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 11 ліпеня 1932 года ў Барысаве.

Вучыўся на кафедры скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1953—1959 у А. А. Бембеля, А. К. Глебава[1]. Выкладаў на кафедры скульптуры ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1959—1989).

Сярод вучняў А. Анікейчыка, вядомыя беларускія скульптары некалькіх пакаленняў: Леанід Давідзенка, Генадзь Буралкін, Галіна Гаравая, Уладзімір Слабодчыкаў, Аляксандр Фінскі, Аляксандр Мятліцкі, Сяргей Бандарэнка, Святлана Гарбунова, Уладзімір Жбанаў, Аляксандр Каструкоў, Уладзімір Панцялееў, Сяргей Гумілеўскі, Валер’ян Янушкевіч і інш.

Дацэнт (1977). Прафесар (1981). Сябра Саюза мастакоў БССР (з 1962).

Памёр 3 лютага 1989 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

Удзельнік выставак з 1958 г. Шырока вядомы пераважна як скульптар-манументаліст, прымаў удзел у стварэнні вядомых манументальных ансамбляў: помніка Янку Купалу ў Мінску, мемарыяльных комплексаў «Прарыў» на Ушаччыне і «Праклён фашызму» ў Докшыцкім раёне, помніка Мікалаю Гастэла і яго экіпажу ў Радашковічах, помніка А. М. Матросаву у Вялікіх Луках (1978, у сааўт.), помніка-бюста Янку Купалу ў Араў-парку ў ЗША і інш. Працаваў таксама са станковай скульптурай, значную ролю ў творчасці А. Анікейчыка адыгрываў жанр партрэта, дыяпазон якога вельмі шырокі: ад лірычных, камерных скульптур сучаснікаў і суайчыннікаў (партрэты Б. Вішкарова, Г. Паплаўскага, дачкі Вольгі) да выяў вядомых культурных і дзяржаўных дзеячаў (Фідэль Кастра, Чэ Гевара, П. Машэраў, Г. Ахматава, П. Чайкоўскі, А. Пушкін). Часам, імкненне скульптара паказаць чалавека як дзейсную асобу, праяўлялася ў набыцці партрэтамі гістарычных постацяў жанравага характару («Свет Міхайлаўскага», «За гонар музы»). Рамантычнасць светапогляду аўтара адлюстроўвалася у сімвалісцкай статуарнай пластыцы: «Папараць-кветка», «Вясна», «Бессмяротнасць», «Перамога, якая нясе мір». Творы А. Анікейчыка вылучаюцца ўсхваляванай патэтыкай, ўзнёсласцю вобразаў, выяўленнем духоўнай сілы і прыгажосці чалавека.

А. Анікейчык — адна з выдатных постацей беларускай скульптуры паваеннага часу, поруч з майстрамі айчыннай пластыкі — Аляксеем Глебавым, Андрэем Бембелем, Заірам Азгурам, Сяргеем Селіханавым.

Званні і ўзнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Аникейчик Анатолий Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Ганаровыя грамадзяне Барысава
Народныя мастакі Беларускай ССР
Нарадзіліся 11 ліпеня
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Мастакі паводле алфавіта
Памерлі ў Мінску
Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Нарадзіліся ў 1932 годзе
Памерлі 3 лютага
Скульптары XX стагоддзя
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Скульптары СССР
Скульптары Беларусі
Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Члены Саюза мастакоў Беларусі
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Асобы на марках
Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Нарадзіліся ў Барысаве
Скульптары паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Памерлі ў 1989 годзе
Асобы