wd wp Пошук:

Глеб Паўлавіч Глебаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глебаў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сарокін. Глеб Глебаў, сапр.: Глеб Паўлавіч Сарокін (11 мая 1899, Вазнэсэнск, Елісаветградскі павет, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 3 сакавіка 1967) — беларускі акцёр

тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1948), Народны артыст БССР (1940)[3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Беларусі 29 красавіка (11 мая) 1899 года ў Вазнясенску (цяпер Мікалаеўскай вобласці Украіны) (па іншых крыніцах — у Васкрасенску Маскоўскай губерні) у сям’і чыгуначнага служачага.

У 1920 годзе скончыў Бендэрскую мужчынскую гімназію. У 19201921 гадах вучыўся ў Адэскім політэхнічным інстытуце.

У 19211923 гадах — артыст Адэскага калектыву рускай драмы (цяпер Адэскі акадэмічны рускі драматычны тэатр(руск.) бел.), у 19241925 гадах — артыст Мікалаеўскага тэатра рускай драмы (цяпер Мікалаеўскі акадэмічны мастацкі рускі драматычны тэатр(руск.) бел.), у 19251926 гадах — артыст Вазнясенскага рускага драматычнага тэатра.

Валянцін Волкаў. Групавы партрэт дзеячаў беларускага тэатру Г. П. Глебава, А. П. Марыкса, У. І. Уладамірскага. 1959

З 1926 года — акцёр 1-га Беларускага драматычнага тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы[3], (у 19411947 гадах — мастацкі кіраўнік).

У 1943 годзе ўзначальваў франтавую брыгаду тэатра[3].

Працаваў на радыё.

Дэпутат ВС СССР 6 склікання (19621966).

Г. Глебаў памёр 3 сакавіка 1967 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

Выбітны майстар камедыі. Высокае майстэрства пераўвасаблення, народнасць, якрасць знешняга малюнка ролі, пластычнасць, выразнасць, глыбокае пранікненне ў сутнасць характараў уласцівы яго творчасці[3].

Творчасць акцёра характарызавалася глыбокай псіхалагічнай глыбінёй, натуральнасцю, тонкім гумарам. Вызначаўся ў камедыйных ролях (Пустарэвіч ў «Паўлінцы» Я. Купалы, Туляга ў «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы[3]).

Глеб Глебаў стварыў высокамастацкія класічныя вобразы: Чугуноў, Маргарытаў, Мамаеў («Ваўкі і авечкі», «Позняе каханне», «На ўсякага мудраца даволі прастаты» А. Астроўскага), Гарпагон («Скупым(руск.) бел.» Мальера), Мендоза («Дзень цудоўных падманаў(англ.) бел.» Р. Б. Шэрыдана).

Здымаўся ў кіно, выступаў як акцёр на радыё[3].

Театральные працы

Г. П. Глебаў у ролі Тулягі ў спектаклі «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы. 1939. Грым Глебава пры ўдзеле Р. Волкава

Фільмаграфія

Узнагароды і прэміі

Срэбная манета Нацыянальнага банку РБ

Зноскі

  1. 1 2 Глебов Глеб Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Глебов Глеб Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. 1 2 3 4 5 6 Глебов Глеб Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 150. — 737 с.
  4. Дзяржаўная прэмія СССР 1941 года
  5. Дзяржаўная прэмія СССР 1948 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
Народныя артысты СССР
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Кавалеры ордэна Леніна
Памерлі ў Мінску
Памерлі ў 1967 годзе
Нарадзіліся ў Херсонскай губерні
Нарадзіліся 11 мая
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Артыстычныя псеўданімы
Акцёры СССР
Нарадзіліся ў Мікалаеўскай вобласці
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Акцёры Украіны
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Народныя артысты Беларускай ССР
Памерлі 3 сакавіка
Нарадзіліся ў 1899 годзе
Выпускнікі Адэскага нацыянальнага політэхнічнага ўніверсітэта
Акцёры XX стагоддзя
Акцёры паводле алфавіта
Акцёры Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Постаці Адэскага рускага драматычнага тэатра імя А. Іванова
Асобы