wd wp Пошук:

Сяргей Апанасавіч Бандарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бандарэнка.

Сяргей Апанасавіч Бандарэнка (нар. 19 лістапада 1956, Мінск) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Скончыў у 1974 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1981 годзе — скульптурнае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў Л. Р. Давыдзенкі, А. А. Бембеля, А. А. Анікейчыка, Г. І. Мурамцава. 3 1979 удзельнік мастацкіх выставак. У 1985 годзе скончыў творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у З. І. Азгура[1].

Упершыню скульптурныя работы Сяргея Апанасавіча Бандарэнкі былі прадстаўлены ў японскім горадзе Сапара на Сусветнай выстаўцы ЭКСПА ў 1972 годзе. З 1985 года — член Саюза мастакоў Беларусі[1].

З 2003 года — ганаровы член Кітайскай акадэміі мастацтваў, яго працы ўключаны ў каталог 500 лепшых кітайскіх мастакоў[2].

15 жніўня 2020 адмовіўся ад спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва[3] ў знак пратэсту супраць жорсткага здушэння мірнага выступлення беларусаў пасля фальсіфікацыі выбараў 2020 года[4].

Творчасць

Працуе ў станковай скульптуры. Матэрыял - бронза, дрэва, кераміка. У сваёй творчасці скульптар звяртаецца да шматлікіх жанраў, выкарыстоўваючы розныя матэрыялы і тэхналогіі. Але сапраўднайлюбоўю Сяргея Бандарэнкі з’яўляюцца коні[1].

Творы мастака адрозніваюцца карпатлівай працай з натурай, дбайным, віртуозным аздабленнем формы. Яго скульптуры канёў адрозніваюцца выключным падабенствам з натурай, блізкай да ілюзорнасці[1].

Сярод твораў: стэла «Трыумф», Алея алімпійскай славы (культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна»), скульптуры «Цыркавая танцоўшчыца на кані», «Клоўн з барабанам» (Беларускі дзяржаўны цырк), рэльеф «Песня пра зубра» (Нацыянальная бібліятэка, усе Мінск), помнік князю Віцебскаму (1320 – 1345 гады), Вялікаму князю Літоўскаму (1345 – 1377 гады) Альгерду[5].

Працы мастака выстаўляліся у Англіі, Бельгіі, Германіі, Нідэрландах, Кітаі, Манака, Польшчы, Расіі, ЗША, Францыі. Таксама скульптуры Сяргея Бандарэнкі знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага мастацкага музея, мастацкіх галерэй Масквы, Санкт-Пецярбурга, Гале, Гамбурга, Дортмунда, Мінеапаліса[6] і прыватных зборах шэрага краін Еўропы, Азіі і Амерыкі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 ФОРМУЛА РУХУ(недаступная спасылка)
  2. Скульптор Сергей Бондаренко мастерскую превратил в конюшню
  3. Каментарый да Указа № 650 ад 30 снежня 2014 г.
  4. Лаўрэат лукашэнкаўскай спецпрэміі, скульптар Сяргей Бандарэнка парваў дыплом на знак пратэсту(нявызн.). nn.by (15 жніўня 2020).
  5. Помнік князю Віцебскаму, Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду (2014)(недаступная спасылка)
  6. СКУЛЬПТОР Сергей Бондаренко

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Скульптары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скульптары Беларусі