wd wp Пошук:

Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кашкурэвіч. Арле́н Міха́йлавіч Кашкурэ́віч (таксама Арсен; 15 верасня 1929 — 26 жніўня 2013[2]) — беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1991)[3]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. У Вялікую Айчынную вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1953)[4], аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1959). Дыпломная праца — ілюстрацыі да рамана ісландскага пісьменніка Х. Лакснеса «Атамная станцыя». У 1959—1969 гадах выкладаў у Беларускім Дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Саюза мастакоў СССР, Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у жанры станковай графікі, афармляў кнігі. Прафесар-візітатар ЕГУ. Лаўрэат дзясяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне.[5]. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах свету.

Творчасць

Сярод прац станковай графікі:

Ілюстрацыі

Партрэты гістарычных дзеячаў Беларусі (Міндоўга, Жыгімонта Старога і іншых).

Ілюстрацыі выкананыя ў тэхніцы афорта, лінагравюры і эстампа. За серыі станковых работ «Партызаны» і «Купаліяна» ў 1972 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Выстаўкі

Асабістае жыццё

Жонка Людміла Аляксандраўна Краснеўская-Кашкурэвіч. Сыны Ігар Кашкурэвіч і Тодар Кашкурэвіч таксама сталі мастакамі[7].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 27 снежня 2021.
  2. Памёр мастак Арлен Кашкурэвіч — nashaniva.by, 20:48, 26.08.2013
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8. Мн.: Бел. Эн, 1999. — 576 с ISBN 985-11-0144-3
  4. Пётра Васілеўскі. Urbi et orbi — гораду і свету. // Дзеяслоў № 3(16),2005 Архівавана 19 чэрвеня 2013.
  5. Артыкул «Ісландскі след у творчасці Арлена Кашкурэвіча» у Блогу Дзмітра і Юлі Гурневічаў(недаступная спасылка)
  6. Я. Колас. «Новая земля» (Москва. 1969). Илл. А. М. Кашкуревича.
  7. Барыс Крэпак. «Складаны просты свет» Арлена Кашкурэвіча. БДГ. 13 верасня 1999.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Нарадзіліся ў Мінску
Памерлі ў 2013 годзе
Графікі Беларусі
Графікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1929 годзе
Члены Саюза мастакоў Беларусі
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Памерлі 26 жніўня
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Экслібрысісты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Народныя мастакі Беларусі
Мастакі паводле алфавіта
Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Мастакі Беларусі
Асобы
Мастакі-ілюстратары Беларусі
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Нарадзіліся 15 верасня
Памерлі ў Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных