wd wp Пошук:

Мікалай Уладзіміравіч Аксаміт

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Аксаміт. Мікалай (Мікола) Уладзіміравіч Аксаміт (18 мая 1954) — беларускі палітык і праваабаронца, у 19901995 гадах — адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 мая 1954 года. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Ваўкавыскай гарадской выбарчай акругі № 248. Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны.

У красавіку 1995 года ўдзельнічаў у галадоўцы пратэсту супраць правядзення рэферэндуму, сярод пытанняў якога была змена дзяржаўнай сімволікі і наданне рускай мове статусу дзяржаўнай[3].

Працаваў юрыстам у праваабарончым цэнтры «Аслона».

У 2004 годзе быў даверанай асобай Мікалая Аўтуховіча на выбарах у Палату прадстаўнікоў[4]. Пасля выбараў два тыдні трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання[5][6].

Узнагароды

Зноскі

  1. http://pdf.kamunikat.org/14996-1.pdf
  2. 1 2 Дэпутаты незалежнасьціНью-Ёрк, Вільнюс: Беларускія ведамасці, 2010. — вып. 1. — С. 217. — ISBN 978-9955-578-11-6
  3. http://www.svaboda.org/content/transcript/2007850.html
  4. http://spring96.org/ru/news/8391
  5. http://www.svaboda.org/content/article/788042.html
  6. http://www.svaboda.org/content/article/788344.html
  7. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Члены Беларускага народнага фронту
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі