wd wp Пошук:

Нінэль Іванаўна Аладава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аладава. Нінэль Іванаўна Ала́дава (12 чэрвеня 1934, Менск — 18 верасня 2021) — беларускі архітэктар, спецыялістка ў вобласці інтэр’еру і мэблі, тэарэтык і педагог. Кандыдат архітэктуры (1972). Ганаровы мэбельшчык Беларусі (2008). Дзеючы член Беларускай акадэміі архітэктуры (2004), правадзейны член Беларускага аб’яднання архітэктараў і дзеячаў будаўнічых навук (2000).

Біяграфія

Нарадзілася 12 чэрвеня 1934 года ў Менску.

Скончыла ў 1958 годзе БПІ. У 1958—1959 гадах архітэктар у інстытуце «Белдзіпрасельбуд», у 1959—1969 гадах працавала ў інстытуце «Белдзяржпраект» (архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы інстытута), дзе выканала шэраг значных праектаў для будаўніцтва ў Мінску і Мінскай вобласці. З 1969 года член Беларускага саюза архітэктараў. Аспірант пры Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР (1969—1972)[2].

З 1971[3] ці 1972[2] года выкладала на кафедры «Інтэр’ер і абсталяванне» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (старшы выкладчык, дацэнт (1978), загадчыца кафедрай, прафесар)[2].

Сярод яе вучняў — загадчык кафедры «Інтэр’ер і абсталяванне» Міхаіл Рыгоравіч Шыкаў, дацэнты Роберт Мацвеевіч Клімін і Алег Васілевіч Крывёнак, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі Макарэвіч, мастак Валерый Паўлавіч Чайка, протаіерэі Фёдар Поўны (настаяцель Мінскага Дома міласэрнасці) і Дзмітрый Башко (ЗША)[2].

Памерла 18 верасня 2021 года[4].

Творчасць

Аўтар шэрагу ажыццёўленых праектаў, у т.л. будынка НДІ аховы раслін у г.п. Прылукі Мінскага раёна (1960, у аўтарскім калектыве)[3], расшырэння галоўнага корпуса НАН (1965)[2], Цэнтральная дзіцячая спартшкола (1968) у Мінску, галоўны корпус санаторыя «Крыніца» ў г.п. Ждановічы Мінскага раёна (1966)[3], інтэр’еры бібліятэкі імя Леніна (1965), інтэр’еры Палаца культуры МТЗ (1985)[2].

Аўтар публікацый па архітэктуры, у т.л. кнігі «Рэкамендацыі па арганізацыі інтэр’ераў гандлёвых зал крам» (Мінск, 1971)[3].

Узнагароды

Лаўрэат 4-га нацыянальнага фестывалю архітэктуры (2005). Дыпламант Сусветнага трыенале ў Сафіі (2000). Узнагароджана ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі (2004), граматамі Міністэрстваў, грамадскіх арганізацый і БДАМ.

Сям’я

Была ў шлюбе з архітэктарам Вальменам Мікалаевічам Аладавым (1930—2021), мела двух сыноў — Вадзіма (нар. 1965) і Андрэя (нар. 25 снежня 1958). Вадзім — мастак, працуе ў Германіі[5], Андрэй — фізік, працуе старшым навуковым супрацоўнікам у ФДБУН «Навукова-тэхналагічны цэнтр мікраэлектронікі і субмікронных гетэраструктур РАН»[6].

Бібліяграфія

Аўтар больш за 30 навуковых публікацый, у т.л. 8 кніг:

Зноскі

  1. Беларуская Вікіпедыя — 2007.
  2. 1 2 3 4 5 6 Аладова Нинель Ивановна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. 1 2 3 4 Аладова Нинель Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. Белорусский союз архитекторов(руск.) . facebook.com (20 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 31-10-2021. Праверана 31-10-2021.
  5. Вадим Аладов. «Люди и манекены» Архівавана 11 снежня 2016.
  6. Потенциальная опасность освещения светодиодами для глаз детей и подростков Архівавана 13 красавіка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі 18 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы