wd wp Пошук:

Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Альшэўскі.

Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі (21 верасня 1953, в. Вугольшчына, Бялыніцкі раёнМагілёўская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 верасня 1953 года ў в. Вугольшчына Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1965—1972 гадах — Рэспубліканская школа-інтэрнат па выяўленчым мастацтве імя Івана Ахрэмчыка. У 1973—1980 гадах — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

З 1980 года браў удзел у мастацкіх выстаўках у СССР і за межамі. У 1981—1984 гадах — творчыя майстэрні жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску пад кіраўніцтвам Міхаіла Савіцкага. З 1984 года — член Саюзу мастакоў Беларусі.

З 1995 года — акадэмік жывапісу Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Галоўны вучоны сакратар БДАМ, прафесар, адзін з кіраўнікоў Цэнтра сучасных мастацтваў.

Жыве і працуе ў Мінску.

Творчасць

Працуе ў станкавым жывапісу ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, нацюрморта. Актыўна ў сваёй творчасці выкарыстоўвае сімволіку. Тэматыка твораў блізкая да антычнай міфалогіі, хрысціянства, палітычных і жыццёвых рэалій сучаснасці: Партрэт мастака Юрыя Карачуна, «Першы дом камуны», «Аўтапартрэт з жонкай і дачкой», «Маці», «Парыў ветру», «Рэстаўрацыя», «Дзяцінства», «Карыятыды», «Прастора».

Творы знаходяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Траццякоўскай галерыі, галерэях «Spectrum» (Германія), «Bi-2» (Нарвегія), дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў Расіі, Бялыніцкім раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, прыватных зборах Беларусі і замежжа.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2020 года № 191 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны