wd wp Пошук:

Павел Сцяпанавіч Малчанаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малчанаў.

Павел Сцяпанавіч Малча́наў (1 (14) сакавіка 190224 лютага 1977) — беларускі акцёр і рэжысёр, Народны артыст СССР (1948), Народны артыст БССР, лаўрэат Сталінскай прэміі (1946).

Біяграфія

П. С. Малчанаў нарадзіўся ў вёсцы Івольск Гомельскага павета (цяпер у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці).

У 1926 годзе скончыў драматычную студыю ў Маскве. Працаваў у 1926—1951 гг. у драматычным тэатры імя Я. Коласа (БДТ-2) у Віцебску (у 1944-49 яго мастацкі кіраўнік), у 1930—1935 гг. на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Таксама працаваў у Беларускім ТРАМе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў тэатры ва Ульянаўску (1941—1942). У 1944 годзе ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду.

З 1952 года П. С. Малчанаў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы ў Мінску.

Творчасць

П. С. Малчанаў быў акцёрам шырокага дыяпазону. Яго творчасць адметна чалавечнасцю, прастатой і моцным тэмпераментам. Ён стварыў шэраг вобразаў простых людзей, трагічных і драматычных герояў і народных характараў.

Як рэжысёр паставіў «Арыстакраты» М. Пагодзіна (у Беларускім ТРАМе, 1938, разам з Г. Ферманам), «Вечар беларускіх вадэвіляў» паводле твораў «Пінская шляхта» Дуніна-Марцінкевіча, «Паўлінка» і «Прымакі» Янкі Купалы (у тэатры імя Якуба Коласа, 1936), у тэатры імя Янкі Купалы «Патрабуецца лгун» Дз. Пратасава (1965) і «Адкуль грэх?» А. Петрашкевіча (1969), у тэатры юнага гледача «Хлапчыш-Кібальчыш» паводле твора А. Гайдара, «Дама-невідзімка» П. Кальдэрона і іншыя.

У 1934 годзе сумесна з І. Бахарам зняў фільм «Палескія рабінзоны». Аўтар успамінаў «Тэатр — маё жыццё» (1984).

Фільмаграфія

Узнагароды і званні

Памяць

Зноскі

  1. Перечень выпущенной маркированной продукции Республики Беларусь в 2002 года Архівавана 9 студзеня 2022. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Постаці Беларусьфільма
Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
Нарадзіліся 14 сакавіка
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Нарадзіліся ў 1902 годзе
Народныя артысты СССР
Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Памерлі 24 лютага
Удакладненне арфаграфіі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Асобы
Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Памерлі ў 1977 годзе
Акцёры Беларусі
Народныя артысты Беларускай ССР
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Памерлі ў Мінску