wd wp Пошук:

Таццяна Рыгораўна Мархель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мархель.

Таццяна Рыгораўна Ма́рхель (19 студзеня 1939, в. Шпакоўшчына, Смалявіцкі раён Мінскай вобласці) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларусі.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963). 3 1963 у Гродзенскім, з 1967 у Магілёўскім абласных драматычных тэатрах, з 1970 у Беларускім тэатры імя Я. Коласа. Заслужаная артыстка Беларусі (1984). З 1987 у Тэатры-студыі кінаакцёра, з 1994 у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Творчасць

Характарная актрыса. Створаныя Т. Мархель вобразы вылучаюцца лірызмам, дакладнасцю псіхалагічнага малюнка, пранікненнем у сутнасць нацыянальнага характару, мілагучнай мовай.

Найбольш значныя ролі: у тэатры імя Я. Коласа — Маці і Ганна («Сымон-музыка» і «На дарозе жыцця» паводле Я. Коласа), Вольга Усцінаўна («Снежныя зімы» паводле І. Шамякіна), Бажашуткава («Амністыя» М. Матукоўскага), Ганна («Вечар» А. Дударава), Іхметава («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага), пані Проціч («Доктар філасофіі» Б. Нушыча); у Тэатры-студыі кінаакцёра — Батлейшчыца («Дзіця з Віфлеема» М. Пінігіна паводле беларускіх народных песень, запісаных Т. Мархель); у тэатры беларускай драматургіі — Магрэта («Паваліўся нехта» паводле У. Галубка і Л. Родзевіча), герцагіня Ёркская і Ведзьма («Рычард III» і «Макбет» У. Шэкспіра), Гіра («Узлёт Артура VI, які можна было спыніць» Б. Брэхта), Мірчуткіна («Шампань-скага!» паводле жартаў А. Чэхава «Сватаўство», «Юбілей») і інш.

Першая выканаўца партыі жаночага голасу ў 3-й сімфоніі «Белая вежа» А. Янчанкі, а таксама беларускіх народных песень у спектаклі «Сымон-музыка», тэлеспектаклі «Новая зямля», кінафільме «Людзі на балоце» і інш. Пранікнёнасць гучання голасу, свабодная імправізацыйная манера блізкія да народна-песеннай выканальніцкай традыцыі.

Здымаецца ў кіно («Подых навальніцы», «Трэцяга не дадзена», «Кантрольная па спецыяльнасці», «Радаўніца», «Плач перапёлкі», «Маці Урагану», «Яўдоха» і інш.).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня
Катэгорыя·Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Постаці Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне