wd wp Пошук:

Грамадзянская супольнасць

Грамадзянская супольнасць (у акадэмічных выданнях — грамадзянскае грамадства) — гэта сфера самавыяўлення свабодных грамадзян і добраахвотна сфармаваных некамерцыйна накіраваных асацыяцый і арганізацый, агароджаных ад прамога ўмяшання і адвольнай рэгламентацыі з боку дзяржаўнай улады і бізнэсу, а таксама іншых вонкавых фактараў. Паводле класічнай схемы Дэвіда Істана, грамадзянская супольнасць выступае як фільтр патрабаванняў і падтрымкі грамадства да палітычнай сістэмы[1].

Грамадзянская супольнасць — гэта некамерцыйная арганізацыя трэці сектар, адзін з гарантаў выканання правоў чалавека, сукупнасць грамадскіх дачыненняў па-за рамкамі ўладна-дзяржаўных і камерцыйных структур, але не па-за рамкамі дзяржавы як такой. Развітая грамадзянская супольнасць з’яўляецца найважнейшай перадумовай пабудовы прававой дзяржавы і яе раўнапраўным партнёрам[2].

Сучаснае разуменне грамадзянскай супольнасці асацыяюецца пераважна з ліберальна-дэмакратычным бачаннем грамадства і адпаведным успрыманнем адносін соцыума з асобай і дзяржавай. Пры гэткім разуменні акцэнт робіцца на «грамадства як самарэгуляваную сферу, апошні прыстанак асабовых правоў і свабод, поле, якое трэба абараняць ад уварванняў дзяржавы»[3]. Грамадзянская супольнасць уважаецца за ключ да ўмацавання дэмакратыі, эфектыўнага кіравання і паляпшэння грамадства[4].

Этымалогія

Тэрмін «грамадзянская супольнасць» паходзіць ад фразы Арыстоцеля koinōnía politikḗ, якая сустракаецца ў яго працы «Палітыка», дзе гаворыцца пра «палітычную грамадскасць», якая сувымерна грэчаскаму гораду-дзяржаве (полісу), які характарызуецца агульным наборам норм і этасаў, у якім жылі вольныя грамадзяне на аднолькавых умовах.

Умовы існавання грамадзянскай супольнасці

Канцэпцыя грамадзянскай супольнасці

У грамадскіх навуках вылучаюць наступныя асноўныя падыходы да вызначэння сутнасці грамадзянскай супольнасці: як проціпастаўленне анархіі; як супрацьлегласць царкве; як комплекс грамадскіх дачыненняў, процілеглых дзяржаве; як пэўны феномен заходняй цывілізацыі. Пра цяжкасці станаўлення грамадзянскай супольнасці сведчыць гісторыя распрацоўкі яе канцэпцыі ў заходняй грамадска-палітычнай думцы.

Томас Гобс, англійскі філосаф:

Грамадзянская супольнасць — гэта саюз індывідуальнасцей, калектыў, у якім усе яго члены атрымліваюць вышэйшыя чалавечыя якасці. Дзяржава пераважае над грамадзянскай супольнасцю.

Джон Лок, англійскі філосаф:

Грамадзянская супольнасць — гэта супольнасць палітычная, гэта значыць грамадская сфера, у якой дзяржава мае свае інтарэсы.

Шарль Мантэск’ё, французскі філосаф:

Грамадзянская супольнасць — гэта грамадства варожасці людзей адзін да аднога, якое для яе спынення пераўтворыцца ў дзяржаву.

Томас Пейн, амерыканскі асветнік:

Грамадзянская супольнасць — дабро, а дзяржава — непазбежнае зло. Чым дасканалей грамадзянская супольнасць, тым меней яна мае патрэбу ў рэгуляванні з боку дзяржавы.

Георг Гегель, нямецкі філосаф:

Грамадзянская супольнасць — сфера рэалізацыі найперш прыватных мэт і інтарэсаў індывідуальнай асобы. Сапраўднай свабоды ў грамадзянскай супольнасці няма, бо ў ёй увесь час прысутнічае супярэчнасць паміж прыватнымі інтарэсамі і ўладай, якая носіць усеагульны характар.

Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс, нямецкія эканамісты і сацыёлагі:

Грамадзянская супольнасць — сфера матэрыяльнага, эканамічнага жыцця і дзейнасці людзей. Менавіта яна з’яўляецца першаснай у адносінах да дзяржавы, грамадзянскае жыццё як сума разнастайных інтарэсаў змацоўвае дзяржаву.

Філасофскія пастулаты

Функцыі грамадзянскай супольнасці

Структура грамадзянскай супольнасці

Грамадзянская супольнасць ўяўляе сабою гарызантальна структураваную сукупнасць незалежных грамадскіх арганізацый і асацыяцый, якія дыстанцыраваліся ад дзяржаўных і камерцыйных структур і якія функцыянуюць у адпаведнасці са сваімі мэтамі і задачамі дзеля рэалізацыі грамадскіх інтарэсаў.

Грамадскія арганізацыі аб’ядноўваюцца ў адпаведнасці са сваімі мэтамі і задачамі, а таксама ў рамках ажыццяўляемых праектаў. Напрыклад, па ахове навакольнага асяроддзя ў рамках якой-небудзь рэгіянальнай праблемы. Шматлікія адукацыйныя арганізацыі, напрыклад, грамадскія ўніверсітэты і бібліятэкі арганізаваны як некамерцыйныя арганізацыі, што дазваляе ім атрымліваць гранты ад розных дабрачынных фондаў і мець падатковыя палёгкі ад дзяржавы.

Фінансуюцца такія арганізацыі ў рамках заяўленых праектаў на конкурснай аснове з боку мноства розных урадавых і няўрадавых нацыянальных і міжнародных дабрачынных фондаў, якія таксама маюць сваю спецыялізацыю: ахова навакольнага асяроддзя, прасоўванне дэмакратыі ў пэўнай краіне, абарона правоў чалавека і г.д. Напрыклад, фонд Ракфелера падтрымлівае розныя адукацыйныя праекты па ўсім свеце, праекты ў сферы аховы здароўя і г.д. ці найбуйнейшы ў свеце дабрачынны фонд Біла і Мелінды Гейтс, падтрымлівае праекты ў вобласці аховы здароўя і барацьбы з беднатой.

Дабрачынныя фонды пасродкам сваёй палітыкі вылучэння грантаў у значнай ступені кіруюць дзейнасцю некамерцыйных арганізацый, ажыццяўляючы маніторынг, курыруючы рэалізацыю праектаў, а таксама вызначаючы гуманітарныя тэхналогіі, якія ўжываюцца ў праектах.

Гістарычная роля

Ацэнкі ролі грамадзянскай супольнасці неадназначныя.

Пазітыўная ацэнка

Негатыўная ацэнка

Зноскі

  1. Easton D. A. Framework for Political Analysis. London; Sydney; Toronto; New Delhi; Tokyo, 1965
  2. Баренбойм П. Д. Правовое государство как партнер гражданского общества: к 150-летию опубликования концепции «Государство как произведение искусства», Законодательство и экономика, № 9, 2010
  3. Seligman, A. The Idea of Civil Society. — New York: The Free Press, 1992. — P. 11.
  4. Diamond, L. Rethinking Civil Society: Towards Democratic Consolidation // Journal Developmental State: Political and Institutional Design. OUP Oxford, 1998; Edwarda, M. Civil Society. — Cambridge: Polity Press, 2005.
  5. Філасофія права напачатку 21-га стагоддзя праз прызму канстытуцыяналізму і канстытуцыйнай эканомікі — Выданне Маскоўска-Пецярбургскага філасофскага клуба, М., 2010, з. 29. ISBN 978-5-98856-119-4

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Сацыяльная філасофія
Палітычныя канцэпцыі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Грамадзянскае грамадства