wd wp Пошук:

Ала Сяргееўна Ельяшэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ельяшэвіч. Ала Сяргееўна Ельяшэ́віч (нар. 27 мая 1949, г. Мінск) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым (1999).

Біяграфія

У 1971 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драмы і кіно» (курс У. А. Маланкіна). З 1972 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

У 2020 годзе засталася сярод 13 акцёраў трупы, якія не сышлі ў жніўні з тэатра ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, жорсткага разгону пратэстоўцаў, катаванняў затрыманых, ціску на тэатр і звальнення дырэктара Паўла Латушкі[1].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1976 года.

Творчасць

У бягучым рэпертуары (2020) выконвае ролі: Бона Сфорца («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава); Таіса («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіча).

Зноскі

  1. У Купалаўскі спрабуюць набраць трупу з акцёраў абласных тэатраў і студэнтаў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Нарадзіліся 27 мая
Вікіпедыя:Кінематаграфісты без IMDb
Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Заслужаныя артысты Аўтаномнай Рэспублікі Крым
Нарадзіліся ў 1949 годзе
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Асобы
Нарадзіліся ў Мінску
Актрысы тэатра Беларусі