wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Цімохаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цімохаў. Сяргей Аляксандравіч Цімохаў (нар. 8 верасня 1960, Кротаў, Калінкавіцкага раёна, Гомельская вобласць — 9 кастрычніка 2012) — беларускі мастак. Член Беларускага Саюза мастакоў (1990).

Біяграфія

У 1979 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1984 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1986 года — на віцебскім камбінаце «Мастацтва», з 1989 года — галоўны мастак горада Полацка. У 1991—2000 гадах з’яўляўся дырэктарам, мастаком галерэі «Рыса» ў Полацку. З 2007 года — намеснік старшыні па выставачнай дзейнасці ў Беларускім Саюзе мастакоў.

Творчасць

Асноўныя напрамкі працы — станковы і манументальны жывапіс, а таксама графіка. Сярод работ можна вылучыць жывапісныя: «Несці крэст» (1989), «Канцэрт старажытнай музыкі» (1989), «Рытуальнае шэсце-7» (1999 г.), «Цень Вялеса» (2000); дыптыхі: «Таінства купальскай ночы» (2002), «На Дзяды» (2004), «Грацыя-1» (2007); графічныя аркушы: «Назірая зацьменне Сонца-2» (1999) і інш.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск), фондзе Беларускага Саюза мастакоў (г. Мінск), фондзе Міністэрства культуры Расіі (г. Масква), Музеі М. Шагала (г. Віцебск), Мастацкай галерэі Г. Х. Вашчанкі (г. Гомель), Полацкім мастацкім музеі, галерэі «Galeria sztuki Katarzyny Napiórkowskiej» (г. Варшава), галерэі «Walentowski Galerien» (г. Дрэздэн), галерэі «Аxel Babke» (г. Дрэздэн), галерэі «Аlla Bulyanskaya» (г. Масква, г. Лондан), а таксама ў прыватных калекцыях на радзіме і за мяжой[1].

Зноскі

  1. Цімохаў Сяргей Аляксандравіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 9 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне