wd wp Пошук:

Арсень Аляксандравіч Лабовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лабовіч. Арсень Аляксандравіч Лабовіч (нар. 29 верасня 1923, в. Студзянкі(польск.) бел. каля Супрасля) — беларускі тэатразнавец.

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральны інстытут (1949), працаваў у культурна-асветніцкіх установах Гродна, Стоўбцаў, Навагрудка. З 1959 — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Пасля працаваў загадчыкам рэдакцыі мастацтва і архітэктуры выдавецтва БелСЭ, загадчыкам кафедры рэжысуры і майстэрства акцёра Мінскага інстытута культуры. З 1991 працуе ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.

Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1964 года.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў беларускі аматарскі тэатр у Заходняй Беларусі ў міжваенны час, гэтаму прысвечана яго кніга «Тэатр змагання» (Мінск, 1969). Аўтар працы «Сценическое воплощение пьес А. Н. Островского на белорусской cцене» (1971), шэрагу матэрыялаў аб праблемах сцэнічнага ўвасаблення драматургіі М. Горкага ў тэатрах Беларусі, пра польска-беларускія тэатральныя ўзаемаадносіны і іншыя тэмы, звязаныя з нацыянальным тэатральным мастацтвам.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэатразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ