wd wp Пошук:

Уладзімір Мітрафанавіч Рагаўцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рагаўцоў. Уладзімір Мітрафанавіч Рагаўцоў (нар. 3 красавіка 1943, в. Гута, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1980).

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1964 годзе. З 1964 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1965 года.

Творчасць

Выканаўца драматычных і характарных роляў. Яго мастацтву ўласцівы акрэсленасць знешняга малюнка і распрацаванасць характару вобраза, шчырасць і эмацыянальнасць. Найлепшыя ролі ў беларускім рэпертуары: Прокусаў («Верачка» А. Макаёнка), Раман («І змоўклі птушкі» І. Шамякіна), Сцяпан («Людзі на балоце» І. Мележа), Скарына («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Красоўскі («Парог» А. Дударава), Максім («Выклік багам» А. Дзялендзіка), айцец Вікенцій («Пеўчыя» Г. Марчука), Ваявода («Князь Вітаўт» А. Дударава). Сярод іншых роляў: Барыс, Мілонаў («Навальніца[ru]», «Лес[ru]» А. Астроўскага), Сорын, Кулыгін («Чайка[ru]», «Тры сястры[ru]» А. Чэхава), Сяргей («У мяцеліцу» Л. Лявонава[ru]), Леанідзік («Мой бедны Марат» А. Арбузава), Цімафей («Традыцыйны збор» В. Розава), Карцаў («Яшчэ раз пра каханне» Э. Радзінскага), Ён («Віват, імператар!» Э. Іанеску), Сямёнаў («Піраміда Хеопса» Ю. Ломаўцава) і інш. Выступае на тэлебачанні з монаспектаклямі, на радыё.

Зняўся ў фільмах «Людзі на балоце», «Трывожнае шчасце», «Плач перапёлкі», «Крыло цішыні», «Чужая бацькаўшчына», «Парашуты на дрэвах», «Помні імя сваё» і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb