wd wp Пошук:

Віктар Нічыпаравіч Дашук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дашук. Ві́ктар Нічы́паравіч Дашу́к (16 верасня 1938, в. Валокі Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.) — беларускі кінарэжысёр-дакументаліст.

Біяграфія

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1960), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (аддзяленне кінарэжысуры, майстэрня Л. Траўберга, 1967). З 1960 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм» — быў адміністратарам, асістэнтам аператара, кінарэжысёра; з 1963 — рэжысёр, аператар, сцэнарыст у дакументальным і мастацкім кіно. Стварыў студыю «Спадар Д.» (1993—2005). В. А. прафесара Беларускай акадэміі мастацтваў, кіраўнік майстэрні рэжысуры дакументальнага кіно (1989—1993). Жанаты, двое дзяцей, двое ўнукаў.

В. Дашуком па ўласных сцэнарыях знята больш 80 твораў (у т.л. востразлабаднеўныя дакументальныя фільмы «Ночь длинных ножей», «Репортаж из клетки для кроликов»). Выступае з публіцыстычнымі артыкуламі.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977), Народны артыст БССР (1989). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985, за цыклы фільмаў «Я з вогненнай вёскі» і «У войны не женское лицо»), першай прэміі на ўсесаюзных кінафестывалях у Фрунзэ (цяпер Бішкек), Кіеве, Таліне, Любліне; ганаровага дыплому журы 42-га Міжнароднага кінафестывалю ў Кракаве (2003), прызу «Срэбны голуб» на Міжнародным фэсце ў Лейпцыгу (1984, за фільм «Я встретил вас»).

Фільмаграфія

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 8 лютага 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Нарадзіліся ў Хойніцкім раёне
Выпускнікі Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў
Кінарэжысёры Беларусі
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Асобы
Нарадзіліся 16 верасня
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Нарадзіліся ў 1938 годзе