wd wp Пошук:

Павел Піліпавіч Дубашынскі

Павел Піліпавіч Дубашы́нскі[1] (14 сакавіка 1931, Гарбуны, цяпер злілася з в. Пялікі, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць — 2 красавіка 2000) — беларускі акцёр. Народны артыст БССР (1989).

Біяграфія

Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1955, педагог Л. Мазалеўская) працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача, з 1967 г. у тэатры імя Я. Купалы.

Сярод лепшых роляў: Шпекін («Рэвізор» М. Гогаля), Прысыпкін («Клоп[ru]» У. Маякоўскага) і інш. Дакладнасць малюнка, выразная пластыка, выкарыстанне гратэску, эксцэнтрыкі ўласцівы камедыйным ролям, створаным артыстам у тэатры імя Я. Купалы. Значнага поспеху дасягнуў у нацыянальным рэпертуары: Пракоп («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага) і інш. Сярод роляў: Камендант («Трыбунал» А. Макаёнка), Гастрыт («Вечар» А. Дударава), Дабрыян («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Князь К. («Дзядзечкаў сон» паводле Ф. Дастаеўскага)[1].

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Нарадзіліся ў 1931 годзе
Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце (1921—1940)
Вікіпедыя:Кінематаграфісты без IMDb
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Народныя артысты Беларускай ССР
Памерлі 2 красавіка
Асобы
Нарадзіліся 14 сакавіка
Памерлі ў 2000 годзе
Акцёры СССР
Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне
Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Акцёры Беларусі
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача