wd wp Пошук:

Дзмітрый Максімавіч Мохаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мохаў (значэнні). Дзмітрый Максімавіч Мохаў (27 ліпеня 1943, с. Масляніна, Новасібірская вобласць) — беларускі архітэктар, мастак-сцэнограф.

Біяграфія

Вучыўся ў 1961—1964 гадах у БПІ[1]. Скончыў у 1968 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1965 года працаваў мастаком-дэкаратарам на кінастудыі «Беларусьфільм», начальнікам аддзела ў Спецыялізаваных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях Міністэрства культуры БССР, з 1974 г — мастак у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце[2], у 1983—1994 гг. — галоўны мастак Тэатра-студыі кінаакцёра. З 1985 г. — выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 г. і Саюза тэатральных дзеячаў СССР з 1985 г. Пражывае ў Мінску[2].

Творчасць

Мастак-пастаноўшчык фільмаў «Горад майстроў» (1964), «Альпійская балада» (1965), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1967), «Я, Францыск Скарына…» (1970)[1].

Аўтар праектаў інтэр’ераў грамадскіх і вытворчых будынкаў[2], рэстаўрацыі Слуцкай брамы ў Нясвіжы (19711973), вялікай залы Жыліцкага палаца (Магілёўская вобласць) і інш.; рэканструкцыі інтэр’ера Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (усе 1973), ратушы і прылеглых будынкаў у Віцебску (1995)[1].

Аформіў больш за 200 спектакляў у музычных і драматычных тэатрах Расіі, Прыбалтыкі, Сярэдняй Азіі і Каўказа. Сярод спектакляў, аформленых на беларускай сцэне: у Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета — «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага (1985) і «Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі (1992); у Тэатры-студыі кінаакцёра — «Шчасце маё…» А. Чарвінскага (1983), «Гамлет» У. Шэкспіра (1987), «Генералы ў спадніцах» Ж. Ануя (1989); у Гомельскім — «Зойчына кватэра» М. Булгакава (1990), у Гродзенскім — «Уладзімір і Рагнеда» А. Дударава (1998) абласных драматычных тэатрах; у Тэатры юнага гледача — «Маленькі лорд» Ф. Бернета (1998). Для арганізацыі сцэнічнай прасторы выкарыстоўвае трансфармацыю сцэнічнай канструкцый, дэтальную распрацоўку павільёна, жывапіс, светлавую партытуру і ўвасабляе адухоўлены і паэтычны вобраз рэжысёрскай задумы[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 С. У. Пешын. Мохаў Дзмітрый Максімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 3 Мохов Дмитрий Максимович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Сцэнографы Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў