wd wp Пошук:

Рыгор Сямёнавіч Сітніца

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сітніца. Рыгор Сямёнавіч Сітніца (1 студзеня 1958, Курыцічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі графік, паэт. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» (2006).

Біяграфічныя звесткі

Пасля заканчэння шостага класа сярэдняй школы на радзіме, па рэкамендацыі настаўніка, Івана Маліноўскага, перавёўся вучыцца ў Мінск, у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І. Ахрэмчыка, якую скончыў у 1976 годзе. Пасля паступіў на аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які скончыў у 1982 годзе. Вучыўся ў В. П. Шаранговіча. З 1980 году прымае ўдзел ў рэспубліканскіх, замежных і міжнародных мастацкіх выставах і літаратурных імпрэзах. З 1983 года выкладае ў Беларускім каледжы мастацтваў. Выкладаў таксама ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

У 1985 годзе стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў, а ў 2007 годзе — першым намеснікам грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў». У 2013 годзе абраны кіраўніком Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць

Творчасці ўласцівы спалучэнне супрэматычных і канструктывісцкіх прынцыпаў у пабудове кампазіцыі, гіперрэалістычная трактоўка формы, сімвалічнасць мастацкай мовы. Стылістычная манера мастака надае канкрэтным аб’ектам ягоных твораў грунтоўную сутнасць сімвалаў, знакаў і выводзіць іх на памежжа, дзе форма, не губляючы сваёй рэалістычнасці, спалучае рысы абстрактнага вобразу.

Таксама творчасці характэрна пільная ўвага да беларускіх нацыянальных каштоўнасцей: гісторыі, этнаграфіі, фальклору, як неад’емных частак агульнаеўрапейскага культурнага кантэксту.

Злева направа мастакі Рыгор Сітніца, Людміла Кальмаева, нам. дыр. па навуковай рабоце музея Наталля Сяліцкая на адкрыцці персанальнай выставы Людмілы Кальмаевай у Нацыянальным мастацкім музеі РБ. Мінск, 23 чэрвеня 2016 г. Фота Яўгена Ксяневіча

Творы мастака знаходзяцца ў фондах наступных музеяў Беларусі:

У замежных калекцыях:

Рыгор Сітніца вядомы таксама як паэт і публіцыст. Яго творы друкаваліся у Беларусі ў часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», а таксама за мяжой. З’яўляецца лаўрэатам літаратурных прэмій «Полымя» (2001) і «Залаты апостраф» (2006)[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. Рыгор Сітніца Архівавана 29 студзеня 2021.
  2. «Гаспóда. Суб’ектыўная рэчаіснасць». Выстаўка Рыгора Сітніцы ў Нацыянальным мастацкім музеі Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. Чарговую выставу «Гаспода. Суб’ектыўная рэчаіснасць адкрыў» мастак Рыгор Сітніца(недаступная спасылка)
  4. 1 2 Узнагароды Беларусі: Сітніца Рыгор Сямёнавіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Графікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак