wd wp Пошук:

Рыгор Іванавіч Шацько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шацько.

Рыгор Іванавіч Шацько (16 красавіка 1959, Ракаў, Валожынскі раён) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» — за міжнародную культурную дзейнасць (2002).

Біяграфія

Скончыўшы Ракаўскую дзесяцігодку, паступіў на філалагічны факультэт БДУ. У школе і ў час службы ў арміі ўдзельнічаў у самадзейнасці, захапляўся тэатральным мастацтвам. Пасля службы паступіў у Мінскі тэатральны інстытут на акцёрскі факультэт. Пасля заканчэння вучобы ў 1984 годзе размеркаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску. Спачатку працаваў акцёрам, з лістапада 1997 года па 2012 год — дырэктарам тэатра.

Ролі

Каробкін («Рэвізор» М. Гогаля), Пятрук («Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ніл («Мяшчане[ru]» М. Горкага), Журдэн («Здурнелы Журдэн[ru]» М. Булгакава), Кароль Французскі, герцаг Бургундскі («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Грэгар («Рэцэпт Макропуласа[ru]» К. Чапека), Астраў («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Высокая шапка («Час быка» К. Саі), Элхонен-Гурмізах («Тайбэлэ і яе дэман» І. Б. Зінгера, І. Фрыдмана), Яешня («Жаніцьба[ru]» М. Гогаля), Уілфрэд Бонд («Квартэт[en]» Р. Харвуда), Бургамістр («Візіт дамы[ru]» Ф. Дзюрэнмата), Стары («Макбет[ru]» У. Шэкспіра), Лотр, кардынал («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ул. Караткевіча).

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ракаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе