wd wp Пошук:

Аляксей Адольфавіч Шадзько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шадзько. Аляксей Адольфавіч Шадзько — беларускі музыкант, акцёр тэатра і кіно.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 лютага 1962 года ў Мінску. Скончыў у 1984 годзе Мінскі тэатральны інстытут. Пасля службы ў войску, працаваў у філармоніях у Тамбове, Гродна, у аркестры ў Мінску. У 1989 годзе арганізаваў рок-гурт «Доктор Моро» ў Санкт-Пецярбургу. Група праіснавала два гады, выпусціла альбом і зняла некалькі відэакліпаў. Па вяртанні ў Мінск пачаў працу ў Рускім драматычным тэатры ім. Горкага. У 1999 годзе стварае групу «Сестра». Усяго за музычную кар’еру з 1991 года запісаў 10 дыскаў. У цяперашні час паспяхова выступае з канцэртамі ў Мінску і іншых гарадах, удзельнічае ў некалькіх тэатральных пастаноўках. З 2009 года выступае ў маскоўскім МХАТ імя Горкага.

Дыскаграфія

У складзе гурта «Доктор Моро»:

Сольныя альбомы:

У складзе гурта «Сестра»:

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў