wd wp Пошук:

Валерый Яўгенавіч Мазынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мазынскі. Вале́рый Яўге́навіч Мазы́нскі (нар. 20 лютага 1947, в. Вялікае Стахава, Барысаўскі раён) — беларускі рэжысёр, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1974). У 1976—1989 годзе галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску. Заснавальнік (разам з Геральдам Асвяцінскім) тэатра «Лялька» (1985). Заснавальнік, мастацкі кіраўнік тэатра «Вольная сцэна» (1993—2000). Выкладаў акцёрскае майстэрства ў БДТМІ і Беларускім універсітэце культуры.

Асноўныя пастаноўкі: «Званы Віцебска» (1974), «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Сымон-музыка» (1976), «На дарозе жыцця» (1982), «Парог» (1982), «Вечар» (1983), «Радавыя» (1984), «Энергічныя людзі», «Паваліўся нехта» (1992), «Барбара Радзівіл» (1994), «Узлёт Артура У, які можна было спыніць…» (1997), «Прынц Мамабук» (1998). Творчасць В. Мазынскага вызначаецца метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, гратэскавасцю і шматпланавасцю структуры.

Рэжысёр і чытальнік беларускага агучвання твораў замежнай і айчыннай літаратуры (звыш за 30 аўдыёкніг), зняў тэлевізійны фільм «Тутэйшыя», 4 дакументальныя фільмы — «Як пошуг маланкі» (пра Расціслава Лапіцкага), «Успомніць і не забыць!» (пра Палуту Бадунову), «Глыбоцкая змова» (пра пасляваенны супраціў), «…і выберу Радзіму!» (пра Міхася Чарняўскага).

Узнагароды

Сям’я

Мае дваіх сыноў — Васіля і Яўгена[2]. Малодшы брат Анатоль працаваў на 140-м рамонтным заводзе. У 2013 годзе ён загінуў у ходзе тэрарыстычнай атакі ў Емене[3].

Зноскі

  1. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  2. Валеру Мазынскаму — 60 год Наша Ніва 20 лютага 2007
  3. Борисовчанину Анатолю Мазынскому, расстрелянному в Йемене, до пенсии оставался год // Govorim.by, 5 декабря 2013

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb