wd wp Пошук:

Алег Аляксандравіч Вінярскі

Алег Аляксандравiч Вiнярскi (нар. 4 красавіка 1962, Паставы, Віцебская вобласць) — беларускі акцёр i рэжысёр, пастаноўшчык радыёспектакляў. Першы беларускi аўтар аўдыёкнiг. Вядомы па працы больш за 25 гадоў на Беларускiм радыё[1]. Папулярызатар беларускай культуры, прозы, тэатру, мовы.

Біяграфія

А. Вінярскі паходзіць з сям’і ваеннага, якая вельмі часта пераязджала. У школьныя гады ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці. У 1979 годзе яго сям’я пераехала ў Мінск. Паступіў на вучобу ў Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут да народнага артыст Беларусі Г. Волкава і артысткі Рускага тэатра імя М. Горкага Г. Вішкаровай-Старкоўскай. Сярод педагогаў на курсе таксама былі артысты Купалаўскага тэатра М. Федароўскі і А. Мілаванаў.

Пасля інстытута трапіў па размеркаванні ў Вiцебскi акадэмiчны тэатр імя Якуба Коласа, якім у той час кіраваў В. Мазынскі. Там ён сыграў некалькі роляў. Пасля службы ў арміі вярнуўся ў Мінск і спрабаваў уладкавацца ў сталічныя тэатры.

У канцы 1985 года Камітэт па радыёвяшчанні і тэлебачанні, які ўзначальваў Г. Бураўкін, праводзіў конкурс дыктараў. Каб трапіць на Беларускае радыё, А. Вінярскі развітаўся з тэатрам[2]. З 1986 года працуе акцёрам i рэжысёрам Нацыянальнай тэлерадыёкампанii Беларусi[3].

Першай роляй А. Вінярскага стаў Унук у радыёспектаклі «Мой генерал» паводле рамана А. Ліханава (рэж. І. Лапцінскі). Выконваў эпізадычныя ролі ў спектаклях, чытаў выпускі навін і паступова загартоўваўся для стварэння ўласных пастановак.

Праявіў сябе ў якасці рэжысёра пасля прыходу ў рэдакцыю «Беларуская маладзёжная». За аснову А. Вінярскі браў творы замежных аўтараў, сярод якіх А. К. Дойл, Р. Говард, С. Моэм, Ф. Дзюрэнмат і інш. Ставіў невялікія па фармаце спектаклі, якія выходзілі ў эфір у рубрыцы «Нядзельны трылер». У 1996 годзе прыйшоў працаваць рэжысёрам у рэдакцыю літаратурна-драматычнага вяшчання. Паставіў спектаклі «Крылаты кінжал» паводле Г. К. Чэстэртана і «Жоўты твар» паводле А. К. Дойля (ролю Шэрлака Холмса выканаў артыст Г. Маляўскі, ролю Ватсана — У. Кін-Камінскі).

З 1996 года выступаў у якасці акцёра і кансультанта пастановачнай праграмы «Акно ў свет». Сыграў галоўную ролю ў спектаклі «Час дыназаўра» паводле п’есы драматурга Л. Шчэрбача (1999), ролю Сына-імянінніка ў спектаклі паводле п’есы «Маці і сын» фінскай пісьменніцы Э. Пенанен «Дзень нараджэння» (2000).

У наступныя гады ў штодзённых рубрыках «Літаратурная анталогія» і «Бестселер» на канале «Культура» чытаў творы беларускіх і замежных аўтараў. Да 20-годдзя Чарнобыльскай катастрофы Алег Вінярскі паставіў спектакль «Ігнатаў рубеж» паводле п’есы В. Ткачова «Нехта ходзіць пад акном», галоўную ролю ў якім выканаў народны артыст СССР Г. Аўсяннікаў. У 2009 годзе ў эфіры Першага нацыянальнага канала трансліравалі прэм’еру спектакля «Пастка» паводле аповесці В. Быкава, праз год адбылася новая пастаноўка «Магнаты і сірата. Соф’я — княгіня Слуцкая» паводле твора У. Сыракомлі. У канцы 2012 года адбылася прэм’ера спектакля «Адгукніся, браце» паводле п’есы Г. Марчука пра творчае станаўленне Я. Коласа (рэжысёр — Алег Вінярскі).

Алег Вінярскі запiсаў больш за 35 аўдыёкнiг[4]. Працуе на Беларускiм тэлебачаннi, здымаецца ў кiно, стварае ўласныя лiтаратурныя i тэатральныя праекты. З’яўляецца арганiзатарам i мастацкiм кiраўнiком Тэатральнай майстэрнi «Кнiжыца», аўтарам i выканаўцам спектакляў «Песня маёй дарогi», «Ojczyzną moją jest muzyka» (паводле К. Галчынскага), «Мiж двух партрэтаў. Гогаль — Есенiн: Захаваная cустрэча» i iнш., пастаянным членам журы Міжнароднага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» (2005—2015).

У 2010 годзе ў Беларускай дзяржаўнай фiлармонii прыняў удзел у сцэнiчнай кампазiцыi-трыпцiхе «Апостал», прысвечанай да 80-годдзя У. Караткевiча (мастацкi кiраўнiк — Вiктар Скарабагатаў).

Cтварае праграмы сумесна з пiянiсткай і мастацкiм кiраўнiком «Музычный Гасцёўнi» Беларускай дзяржаўнай фiлармонii Таццянай Старчанка[5].

Вядучы праграм Беларускага радыё

Пастаноўкi

Айчынная i замежная класiка

Публiкацыi

Вершаваны зборнiк «Звукоряд» (2010)

Праграмы Музычный Гасцёўнi

Аўдыёдыскi

Фільмаграфія

Узнагароды

Лаўрэат і дыпламант міжнародных радыё- і кінафэстаў у Маскве, Мінску, Глыбокім.

Зноскі

  1. Каманда канала (бел.)  (недаступная спасылка). ПЕРШЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КАНАЛ БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ. Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 12 студзеня 2020.
  2. Алег Вінярскі: «Як хірург разразае цела, так дыктар і акцёр – літары» (бел.) . Беларусь Сегодня, Алена Басікірская. Праверана 12 студзеня 2020.
  3. Биография актера(руск.) . Кино-театр.ру. Праверана 12 студзеня 2020.
  4. Аудиокниги в исполнении О. Винярского(руск.) . Портал akniga.org. Праверана 12 студзеня 2020.
  5. Исполнители: Винярский Олег (художественное слово)(руск.) . Белорусская Государственная Филармония. Праверана 12 студзеня 2020.

Літаратура

  1. https://zviazda.by/be/news/20140724/1406232909-efir-i-kosmas-alega-vinyarskaga
  2. https://news.21.by/culture/2011/09/16/369023.html
  3. https://www.youtube.com/watch?v=uT5lTDIv1v4
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Дыктары радыё
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Радыёвядучыя Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паставах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»