wd wp Пошук:

Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сабалеўскі.

Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі (27 мая 1932, в. Андрыеўшчына, Дзяржынскі раён[1] — 6 красавіка 2012[2]) — беларускі тэатразнавец і педагог.

Біяграфія

Скончыў БДУ (1958). З 1961 навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, з 1972 загадчык кафедры Беларускага театральна-мастацкага інстытута. У 1974 годзе абраніў доктарскую дысертацыю па мастацтвазнаўстве. У 1975 прысвоена званне прафесара. У 19841989 гадах рэктар Беларускага театральна-мастацкага інстытута[2].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1958 года, член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1964 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.

Навуковая дзейнасць

Друкуецца з 1952[1]. Даследаваў творчыя сувязі беларускага тэатральнага мастацтва з тэатрамі іншых рэспублік СССР («Беларуская драматургія ў тэатрах народаў СССР», 1972), праблемы развіцця беларускай савецкай драматургіі («Беларуская савецкая драма», кн. 1-2, 1969-72). Склаў 2-томную «Хрэстаматыю па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» (1975). Выступаў з тэатральна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі (кнігі «Рампай асветленае», 1962; «Жыццё тэатра», 1980), напісаў манаграфію пра Б. Платонава («Уладар дум чалавечых», 1964). Беларускай тэатральнай Ленініяне прысвечаны яго працы «Увасабленне майстэрствам акцёра» (у зборніку «Вобраз У. І. Леніна ў беларускім мастацтве», 1970) і «Вобраз У. І. Леніна на беларускай сцэне» (1980). Аўтар аповесці «Жылі-былі хлопцы…» (1961), апавяданняў[1].

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя К. Крапівы (2001).

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 Биографический справочник. Т. 5. - Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. - С. 29.
  2. 1 2 Памёр тэатразнаўца Анатоль Сабалеўскі Архівавана 14 кастрычніка 2017.

Літаратура

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Мастацтвазнаўцы Беларусі
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Тэатразнаўцы Беларусі
Рэктары Беларускай акадэміі мастацтваў
Нарадзіліся ў Беларусі
Нарадзіліся ў 1932 годзе
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Асобы
Лаўрэаты прэміі імя К. Крапівы
Члены Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
Памерлі 6 красавіка
Педагогі Беларусі
Памерлі ў 2012 годзе
Нарадзіліся 27 мая
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Пісьменнікі паводле алфавіта