wd wp Пошук:

Уладзімір Пятровіч Грамовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грамовіч. Уладзімір Пятровіч Грамовіч (нар. 30 верасня 1948, Мінск) — беларускі акцёр тэатра лялек. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1979).

Біяграфія

З 1967 года працуе ў Дзяржаўным тэатры лялек Беларусі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1969 года.

Творчасць

Яго персанажы-лялькі арганічныя, выразныя, каларытныя. У спектаклях для дзяцей сыграў ролі: Дзед («Дзед і Жораў» В. Вольскага), кот Максім («Граф Глінскі-Папялінскі» А. Вольскага), Першы прыдворны («Салавей[ru]» паводле Х. К. Андэрсена), Іван («Канёк-Гарбунок[ru]» паводле П. Яршова), Жак («Кот у ботах» Г. Уладычынай). Найбольш поўна раскрылася індывідуальнасць акцёра ў рэпертуары для дарослых: Адам («Боская камедыя[ru]» І. Штока), Іван («Да трэціх пеўняў» В. Шукшына), Іван Бяздомны («Майстар і Маргарыта» паводле М. Булгакава), Апалон («Цудоўная Галатэя» С. Дарваша[hu] і Б. Гадара[hu]), Гаспадар таверны («Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» паводле П. Нэруды) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Уладальнікі «Крыштальнага анёлка»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Лялечнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек