wd wp Пошук:

Вольга Валянцінаўна Няфёдава

Вольга Валянцінаўна Няфёдава (18 лютага 1970, Магілёў) — беларуская артыстка тэатра і кіно, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2021).

Біяграфія

Нарадзілася 18 лютага 1970 года ў Магілёве. Была адным дзіцем у сям’і. Бацькі развяліся, калі Вользе споўнілася 13 гадоў[1].

У 1987 годзе беспаспяхова спрабавала паступіць у Расійскі ўніверсітэт тэатральнага мастацтва ў Маскве. Вярнуўшыся ў Мінск, уладкавалася працаваць рабочай на Мінскі фарфоравы завод, дзе праз тры месяцы стала працаваць кантралёрам АТК[1].

У 1992 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра і кіно» (курс В. В. Маслюка).

З 1992 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. З-за складанага характару і канфліктаў з галоўным рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Мікалаем Пінігіным доўгі час не атрымлівала галоўных роляў у тэатры[1]. У апошні час выконвае ролі Альжбеты («Паўлінка» Я. Купалы), Марыя («DONNA SOLA (Жанчына адна)» Д. Фо, Ф. Рамэ).

Працавала таксама на радыё («Радио Би-Эй»[1], «Легенды FM»[2]), тэлебачанні.

Пасля смерці маці ў 2015 годзе прадала яе кватэру ў Мінску, купіла 20 сотак лесу і пабудавала там дом[1].

Творчасць

Знялася больш чым у 80 ролях у кіно, у тым ліку ў фільмах «Паласатае шчасце», «Вышэй за неба», «Жураў-2», «Знахар», «Паскораная дапамога — 2», «Сваты-7»[3].

Сям’я

Першы шлюб па вялікім каханні распаўся з-за адлегласцяў. У 2008 годзе другі раз выйшла замуж, маючы намер нарадзіць дзіця, аднак праз два гады падала на развод у сувязі з псіхалагічнай несумяшчальнасцю з мужам[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Актриса и радиоведущая Ольга Нефёдова: В 38 решила стать как все: вышла замуж, чтобы родить - и поплатилась
  2. Ольга Нефедова
  3. Ольга Нефедова. Фильмография
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2020 года № 191 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка)
  5. Указ Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 10 верасня 2021 года № 336 «Аб узнагароджанні»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Вікіпедыя:Кінематаграфісты без IMDb
Нарадзіліся 18 лютага
Нарадзіліся ў 1970 годзе
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Асобы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Заслужаныя артысты Беларусі
Нарадзіліся ў Магілёве
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў