wd wp Пошук:

Георгій Андрэевіч Волкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Волкаў.

Георгій Андрэевіч Волкаў (20 ліпеня 1922, г. Масква — 15 сакавіка 2000) — беларускі і рускі акцёр і рэжысёр. Народны артыст БССР (1967)[1].

Біяграфія

Скончыў Маскоўскае гарадское тэатральнае вучылішча ў 1944, Вышэйшыя тэатральныя курсы пры Ленінградскім інстытуце імя А. Астроўскага(руск.) бел. ў 1951[1].

Удзельнічаў у стварэнні Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра — з 1944 года акцёр, з 1951 года акцёр і рэжысёр, у 1965−1979 гг. галоўны рэжысёр. У 1979—1985 гг. — загадчык кафедры, да 1987 г. выкладчык Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута[1].

Памёр 15 сакавіка 2000 года.

Творчасць

Вострая характарнасць у спалучэнні з тонкім псіхалагічным аналізам і лірызмам адрознівалі Волкава-акцёра[1].

Сярод лепшых роляў: Труфальдзіна(руск.) бел.Слуга двух гаспадароў (п’еса)(руск.) бел.» К. Гальдоні, Трыстан («Сабака на сене(руск.) бел.» Лопэ дэ Вэга), барон Врангель («Фінал» П. Строгава). Сярод пастановак «Юнацтва бацькоў» Б. Гарбатава(руск.) бел.) (1952), «У добры час» В. Розава(руск.) бел. (1955), «Арганаўты» Ю. Эдліса(руск.) бел. (1963), «Дзень цішыні» М. Шатрова(руск.) бел. (1966), «Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна (1967), «Мяшчане(руск.) бел.» М. Горкага (1971), «Трэцяе пакаленне» М. Мірашнічэнка (1977)[1].

Ажыццяўляў пастаноўкі твораў сучаснай беларускай драматургіі: «Выбачайце, калі ласка!» (1953) і «Зацюканы апостал» (1972) А. Макаёнка, «Сэрца на далоні» па І. Шамякіну (1966), «Людзі і камяні» (1968) і «Брэсцкі мір» (1969) К. Губарэвіча, «Усяго адно жыццё» А. Маўзона (1970), «Апошняя інстанцыя» (1975) і «Наследнік» (1976) М. Матукоўскага[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Волков Георгий Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 121. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня
Катэгорыя·Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя М. С. Шчэпкіна
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка