wd wp Пошук:

Пётр Уладзіміравіч Свентахоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Свентахоўскі.

Пётр Свентахоўскі (19392006) — беларускі мастак.

Біяграфія

Пётр Свентахоўскі нарадзіўся ў вёсцы Зубачы сучаснага Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Першыя крокі ў мастацтве зрабіў пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Пятра Данеліі ў мастацкай студыі Брэста. У 1950-я пачалі сцвярджацца новыя пластычныя прыёмы, з мінулага былі вернуты забытыя імёны. Данелія актыўна працаваў, асабліва ў жанры пейзажа. Выкладаў імпрэсіянізм, вучыў эксперыментаваць з колерам. Пётр Свентахоўскі скончыў Мінскае мастацкае вучылішча і аддзяленне жывапісу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Пасля выкладаў — у Рэспубліканскай мастацкай школе-інтэрнаце, у Акадэміі мастацтваў, дзе вёў акадэмічны малюнак. Быў сакратаром па арганізацыйных пытаннях у Саюзе мастакоў. Вучні Петра Свентахоўскага — Уладзімір Вішнеўскі, Віктар Мікіта, Віктар Ціханаў, У. Панцялееў, Г. Асташонак ды іншыя.

Творчасць

Вайна, што прайшла праз дзяцінства мастака, натуральны для тых часоў пафас перамогі і павага да вайскоўцаў зрабілі адным з асноўных стрыжняў яго творчасці ваенную тэматыку. Яго першыя замалёўкі занатоўвалі выразныя твары і напружаныя паставы пагранічнікаў і танкістаў. Змаганню беларусаў ён прысвяціў грунтоўныя шматфігурныя кампазіцыі «Трывога» (1966), «На заданне» (1985), «Подзвіг беларуса І. Ю. Філідовіча» (1985). Гармонія светабачання, адчуванне Радзімы, успамін пра вясковае маленства вылучаюць многія работы Свентахоўскага. Мастак намаляваў разбураныя вежы Наваградскага замка і частку землянога валу. Мастацкая спадчына Свентахоўскага вельмі багатая і разнастайная. Мастак спрабаваў сябе і як партрэтыст (выявы Еўфрасінні Полацкай, Цішкі Гартнага, Леаніда Шчамялёва), пісаў нацюрморты.

Меркаванні сучаснікаў

Уладзімір Басалыга, старшыня Беларускага саюза мастакоў і сябар Свентахоўскага, адзначыў:

«Я заўжды зайздросціў яго смеласці, шырыні натуры, валоданню колерам – здаецца, не вельмі яркім, але такім магутным па пластычнай напоўненасці. Зямля ў яго ляжыць так, што на яе, здаецца, можна абаперціся нагамі. Ён часта пісаў азёрныя краявіды, далёкія прасторы, неба над возерам. І штораз гэтыя матывы набывалі сваё адметнае гучанне. Я бачыў, як ён працаваў над батальнымі сцэнамі. Адчуваў іх дынаміку, напружанасць. Ён умеў перадаць трагізм. Умеў выказаць і замілаванасць спакойным краявідам. Ён любіў прыроду, зычліва і спачувальна ставіўся да людзей. Без гэтых уласцівасцей мастакоўскай і чалавечай душы іскрынкі цеплыні не зіхацелі б так выразна на ягоных палотнах»

.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Дэканы БДАМ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянецкім раёне
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы