wd wp Пошук:

Вера Аляксандраўна Палякова-Макей

Вера Аляксандраўна Палякова-Макей (нар. 22 кастрычніка 1978) — беларуская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая, педагог. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2022)[1]. Жонка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея.

Біяграфія

Нарадзілася 22 кастрычніка 1978 года. Мама — Таццяна Дзмітрыеўна Палякова — доктар педагагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, раней працавала прарэктарам гэтага ўніверсітэта[2].

Да 7 класа вучылася ў мінскай сярэдняй школе № 66 з музычна-харавым аддзяленнем. Затым вучылася ў мінскай сярэдняй школе № 136 з тэатральным ухілам. У музычнай школе вучылася іграць на фартэпіяна[3].

У 1999 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае майстэрства» (курс Л. А. Манаковай)[4]. Пазней скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].

З 2000 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе працавала выкладчыкам, старшым выкладчыкам, а цяпер з’яўляецца дацэнтам кафедры сцэнічнага маўлення, вакалу і пластычных дысцыплін[4]. Падчас вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў захапілася фехтаваннем[3], пазней сама стала выкладаць дысцыпліну «Сцэнічны бой і фехтаванне»[4]. Сярод студэнтаў Веры Паляковай-Макей была і Наталля Эйсмант[3].

Іграла на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. З 2003 года — у Тэатры-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», зараз працуе вядучы майстрам сцэны[5].

У 2007 годзе ў рамках XIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», як спявачка, прадставіла свой сольны альбом «Актрыса»[6]. У 2012 годзе — мастацкі кіраўнік тэатральнага праекта «ТрыТфармаТ». З 2019 года працуе вядучай перадачы «Наша раніца» на тэлеканале АНТ[7].

11 красавіка 2022 года прызначана дырэктарам Тэатра юнага гледача[8]. Яшчэ перад прызначэннем заявіла, што спектаклі з яе прыходам будуць не толькі па-беларуску, як было раней, але і на рускай мове, каб заахвоціць расійскіх гледачоў[9]. Ужо 22 ліпеня 2022 года адбылася прэм’ера спектакля паводле «Альпійскай балады» Васіля Быкава «Альпы. Сорок первый» на рускай мове[10].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Член гільдыі кінаакцёраў Рэспублікі Беларусь.

Сям’я

Муж Веры, Уладзімір Макей, лічыў праблемай, што яна вельмі шмат гаворыць па тэлефоне, таму ён увёў забарону на гутаркі па тэлефоне пасля 22:00[11].

Фільмаграфія

Тэатральныя ролі

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2022 г. № 71 «Аб узнагароджанні»
  2. Жонка Макея: «Ён мужык з рукамі. Можа і градкі ўскапаць, і зеляніну пасеяць»(недаступная спасылка)
  3. 1 2 3 4 Тэатральны педагог — псіхолаг і сябар
  4. 1 2 3 О кафедре сценической речи, вокала и пластических дисциплин
  5. Полякова Вера Александровна
  6. На поющую Веру Полякову пришел посмотреть весь минский бомонд(недаступная спасылка)
  7. Супруга главы МИД стала ведущей ОНТ(недаступная спасылка)
  8. Новым кіраўніком Тэатра юнага гледача стала заслужаная артыстка Беларусі Вера Палякова-Макей
  9. Жене Макея предложили новую работу — в ТЮЗе. Она уже анонсировала сокращение употребления белорусского языка(руск.) . zerkalo.io (1 красавіка 2022).
  10. В ТЮЗе, который возглавила жена Макея, Быкова перевели на русский язык(руск.) . euroradio.fm (9 чэрвеня 2022).
  11. «До конфликтов не доходит, но есть одна большая проблема» — Макей рассказал об отношениях с супругой
  12. Жонка міністра замежных спраў атрымала медаль Францыска Скарыны
  13. У Мінску ўручылі Нацыянальную кінапрэмію Беларусі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Кінаактрысы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Актрысы тэатра Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Тэлевядучыя Беларусі