У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прохараў. Аляксандр Віктаравіч Прохараў (нар. 1975, Мінск) — беларускі скульптар, дызайнер. Член Беларускага саюза мастакоў (2004 г.), Беларускага саюза дызайнераў. Працуе ў жанры малых архітэктурных форм, экстэр’ернай і інтэр’ернай скульптуры. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак. Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў па манументальным мастацтве.
Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Скульптура». Дыпломная праца — праект помніка «Бітва на Нямізе» для Мінска (помнік рэкамендаваны да ўстаноўкі ў сталіцы).
З 2005 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з 2011 года — дэкан мастацкага факультэта.
Устаноўленыя скульптуры А. Прохарава:
Аляксандр Віктаравіч Прохараў на Вікісховішчы |