wd wp Пошук:

Юрый Іванавіч Хілько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хілько.

Юрый Іванавіч Хілько (нар.(13 лютага 1960, Баранавічы) — беларускі мастак, педагог.

Біяграфія

З 1993 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Загадчык кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза мастакоў. Лаўрэат прэміі Міжнароднага фонду славянскага пісьменства імя Кірыла і Мяфодзія (1990). Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. Стварыў ілюстрацыі да кніг Багдановіча, Лойкі, Гарэцкага. Работы Юрыя Хілько знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, у графічных і мастацкіх цэнтрах Берліна, Швецыі, ЗША. Выкладае жывапіс, кампазіцыю, фармальную кампазіцыю, працу ў матэрыяле, прыкладную графіку.

Прэміі і ўзнагароды

Дзяржаўная стыпендыя імя Ф. Скарыны (1990); лаўрэат Міжнароднага фонду славянскага пісьменства імя Св. Кірылы і Мяфодзія (1990); дыплом конкурсу «Лепшае выданне года» (за афармленне кнігі М. Багдановіч «Вянок», 1995); дыплом Беларускага саюза мастакоў «За актыўную творчую дзейнасць» (1998); дыплом выстаўкі-конкурсу «Мастак і кніга» (за афармленне зборніка вершаў А. Бокач «Агледзіны», 1999); медаль Беларускага саюза мастакоў «За дасягненні ў выяўленчым Святочныя мерапрыемствы» (2002); дыплом Рэспубліканскага конкурсу кніжнага мастацтва (за афармленне кнігі Е. Сцяпанава «Мара», 2003); дыплом удзельніка міжнароднага пленэру «Белавежа-2009» (2009); Ганаровая грамата БДАМ (2010); Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2010).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара