wd wp Пошук:

Здзіслаў Францавіч Стома

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стома.

Здзіслаў Францавіч Сто́ма[2][3] (4 (17) жніўня 1907, Мінск — 21 ліпеня 1992, Мінск) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст БССР (1961)[2], Народны артыст СССР (1968).

Сям’я

Нарадзіўся ў сям’і Франца Стомы, сына Язэпа, і Юзафы з Круглікаў, дачкі Паўла. Бацькі Франца Стомы былі сялянамі на Віцебшчыне, дзед быў ляснічым у пана.

У Мінску Франц Стома ў дарэвалюцыйны час працаваў поварам у вядомым рэстаране «Акварыум» (цяпер на яго месцы Дом прафсаюзаў).

У сям’і Франца і Юзафы Стомаў, апрача Здзіслава, нарадзілася сямёра дзяцей, з іх двое (Чэслаў і Ганна) памерла ад шкарлятыны ў час Першай сусветнай вайны, калі бацька быў на фронце, іншыя — Віктар, Франц, Леанарда, Алена.

Прозвішча

Прозвішча «Стома» (Stoma), паводле думкі літоўскага даследчыка З. Зінкявічуса, выказанай у кнізе «Vilnijos lenkakalbių pavardės» (Прозвішчы польскамоўных жыхароў Віленскага краю, 2012), паходзіць ад літоўскага stuomuo «тулава чалавека; камель дрэва»). Блізу Нарачы ёсць вёска Стомы, паміж Шаркаўшчынай і Полацкам — вёска Стоміна, яшчэ адно Стоміна — каля Смаленска.

Біяграфія

Здзіслаў Стома навучаўся ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным польскім тэатры Беларускай ССР у Мінску. З 1929 года пачаў працаваць на сцэне таго ж тэатра. З 1937[2] года ў Тэатры юнага гледача. Затым пераведзены ў Кіеўскі Польскі тэатр Украінскай ССР.

З 1940 года — у Першым Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Падчас Другой сусветнай вайны быў у эвакуацыі.

З 1949 года здымаўся ў кіно.

Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання.

Памёр у Мінску, пахаваны на Усходніх могілках.

Асабістае жыццё

У 1945 годзе ажаніўся з Галінай, дачкой Вікенція, на момант шлюбу яна была на 19 гадоў маладзейшая за Здзіслава. Дзед беларускага музыканта і публіцыста Алеся Мікуса.

Творчасць

У яго акцёрскім даробку — каля 500 роляў. Асаблівай вышыні дасягнуў у стварэнні нацыянальных беларускіх вобразаў, у раскрыцці шматстайных маляўнічых рыс беларускага нацыянальнага характару. Валодаў прыродным талентам.

Выбраныя ролі ў тэатры

Зноскі

  1. Стомма Здислав Францевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 3 4 Беларусь, 1995
  3. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Нарадзіліся 17 жніўня
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народныя артысты СССР
Нарадзіліся ў 1907 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Памерлі 21 ліпеня
Акцёры тэатра СССР
Нарадзіліся ў Мінску
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Акцёры тэатра Беларусі
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Памерлі ў 1992 годзе
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Народныя артысты Беларускай ССР
Памерлі ў Мінску
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам