wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Няфёд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Няфёд. Уладзімір Іванавіч Няфёд[1] (27 студзеня 1916, Шахты, Растоўская вобласць, Расія — 23 красавіка 1999) — беларускі пісьменнік, тэатразнавец, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1972). Доктар мастацтвазнаўства (1963), прафесар (1964). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1975), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1975). Буйнейшы тэатразнавец і тэатральны крытык Беларусі, заснавальнік беларускай тэатразнаўчай школы.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры імя М. Г. Чарнышэўскага ў 1940 годзе. Прыехаў у Мінск у 1940 годзе, пачаў працу ва Упраўленні па справах мастацтваў пры СМ БССР на пасадзе намесніка аддзела тэатраў, пазней узначаліў гэты аддзел. З 1951 года працаваў у АН Беларусі, з 1954 года — загадчык сектарам мастацтва Інстытута літаратуры і мастацтва, з 1957 года — загадчык сектарам тэатра і кіно, зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, з 1977 года — загадчык аддзелам тэатра Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы.

Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года, Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1946 года, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1946 года.

Навуковая дзейнасць

У. І. Няфёд імкнуўся да ўсебаковага і грунтоўнага даследавання праблем гісторыі, тэорыі і практыкі беларускага тэатральнага мастацтва. Супрацоўнікі аддзела тэатра вялі свае планавыя працы ў самых шырокіх напрамках: даследвалі тэмы сучаснай драматургіі, рэжысуры, тэатральна-дэкарацыйнага і акцёрскага майстэрства.

У 1950-х гадах выйшлі наступныя манаграфіі У. І. Няфёда: «Шлях беларускага савецкага драматычнага тэатра», «Народны артыст БССР У. У. Уладамірскі», «Народны артыст СССР П. С. Малчанаў», «Беларускі тэатр. Нарыс гісторыі», «Тэатр у вогненныя гады». У 1960-я гады выходзяць наступныя кнігі: «Сучасныя беларускі тэатр. 1945—1959», «Становление белорусского советского театра. 1917—1941». У. І. Няфёд — аўтар раздзелаў па беларускім тэатры ў 6-томным расійскім выданні «Савецкі драматычны тэатр (1966—1971)». У 1970-х гадах выходзяць выданні пра асобныя тэатры — Тэатр імя Я. Купалы і Тэатр імя Я. Коласа: «Беларускі акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы», «Беларускі тэатр імя Якуба Коласа». Папулярнай да сённяшніх дзён застаецца кніга «Размышления о драматическом конфликте».

Асобнае месца сярод навуковых прац У. І. Няфёда і аддзела тэатра займае трохтомная «Гісторыя беларускага тэатра», выдадзеная ў 1980-я гады, падобнага фундаментальнага выдання не мае ніводная з краін былога СССР, апроч Расіі.

Таксама У. І. Няфёд аўтар кніг пра выдатных дзеячаў нацыянальнай культуры — Ігната Буйніцкага і Мікалая Кавязіна: «Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра» і «Николай Ковязин. Жизнь и творчество». За гэтыя два выданні У. І. Няфёд атрымаў прэмію імя Кандрата Крапівы Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі. У 1996 г. выйшла манаграфія «Францішак Аляхновіч: тэатральная і грамадска-палітычная дзейнасць», якая выклікала вялікую цікавасць у тэатральным асяроддзі. Амаль забытае імя Ф. Аляхновіча пачало з’яўляцца ў рэпертуары беларускіх тэатральных калектываў, па-новаму былі прачытаныя п’есы «Цені», «Страхі жыцця», «Чорт і баба». «Круці не круці — трэба памярці́» (Мінскі тэатр драмы «Дзе-я?», рэжысёр М. Трухан).

У. І. Няфёд таксама актыўна займаўся педагагічнай дзейнасцю, падрыхтоўкай маладых тэатразнаўцаў і крытыкаў.

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларусь, 1995

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Выпускнікі МІФЛГ
Нарадзіліся ў 1916 годзе
Члены Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
Тэатразнаўцы Беларусі
Лаўрэаты прэміі імя К. Крапівы
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Памерлі ў 1999 годзе
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Крытыкі СССР
Памерлі 23 красавіка
Асобы
Пісьменнікі паводле алфавіта
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Тэатральныя крытыкі Беларусі
Нарадзіліся 27 студзеня
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Памерлі ў Беларусі
Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Нарадзіліся ў Шахтах
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці