wd wp Пошук:

Аўгуст Лазаравіч Мілаванаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілаванаў. Аўгуст Лазаравіч Мілаванаў (16 чэрвеня 1937, Валгаград19 ліпеня 2019) — беларускі акцёр

, тэатральны педагог. Народны артыст Беларусі (1989). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988)

Біяграфія

У 1961 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста БССР Д. А. Арлова).

Працаваў у Валгаградскім абласным тэатры імя Максіма Горкага, Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. У 1962—2012 гадах — у Купалаўскім тэатры.

Акрамя работы ў тэатры А. Мілаванаў шмат здымаўся ў кіно, на тэлебачанні, займаўся рэжысёрскай практыкай у любіцельскіх тэатрах. З 1967 па 1987 г. выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз Акадэмія мастацтваў) майстэрства акцёра[2].

Творчасць

Тэатральныя ролі

Сярод лепшых роляў Тата, Гаспадар («Зацюканы апостал», «Святая прастата» А. Макаёнка), Арэшкін («Крыніцы» паводле І. Шамякіна), Марцін Лютэр («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Нейгаўз («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Доктар Маер («Апошні шанц» В. Быкава), Осіп («Рэвізор(руск.) бел.» М. Гогаля), Кудраш («Навальніца(руск.) бел.» А. Астроўскага), Дэ Манлюкар («Лесвіца славы» Э. Скрыба(руск.) бел.), Зурыко («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзэ і Р. Лордкіпанідзэ(руск.) бел.), Герастрат («Забыць Герастрата!(руск.) бел.» Р. Горына), Шындзін, Айзатулін («Мы, што ніжэй падпісаліся», «Пратакол аднаго пасяджэння» А. Гельмана(руск.) бел.), Еўдакімаў («Яшчэ раз пра каханне!» Э. Радзінскага), Міхай Груя («Святая святых» І. Друцэ(руск.) бел.), Гэлі Гэй («Што той салдат, што гэты(руск.) бел.» Б. Брэхта), Аляксандр Амількар («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць(фр.) бел.» І. Жаміяка(фр.) бел.), Макарэл («Зоркі вечныя» М. Бора), Ромул («Ромул Вялікі(руск.) бел.» Ф. Дзюрэнмата), Шчасліўцаў («Лес(руск.) бел.» А. Астроўскага), Арцэбіскуп («Князь Вітаўт» А. Дударава), фон Вальтэр («Каварства і любоў» Ф. Шылера), Тэўе («Памінальная малітва» Р. Горына)[3].

Фільмаграфія

Прызнанне і ўзнагароды

Зноскі

  1. https://bel.sputnik.by/culture/20190719/1042096736/Paysho-z-zhytstsya-artyst-Kupalaskaga-teatra-Agust-Mlavana.html
  2. 16 чэрвеня — 70 год з дня нараджэння (1937) А. Л. Мілаванава, акцёра, народнага артыста Беларусі(недаступная спасылка)
  3. Мілаванаў Аўгуст Лазаравіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валгаградзе
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі 19 ліпеня