wd wp Пошук:

Вадзім Аляксеевіч Салееў

Вадзім Аляксеевіч Сале́еў[2] (руск.: Вадим Алексеевич Салеев; нар. 27 мая 1939) — філосаф, культуролаг, мастацкі крытык, доктар філасофскіх навук (1992), прафесар (1994), Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000).

Біяграфія

Вадзім Аляксеевіч Салееў нарадзіўся 27 мая 1939 года ў Ленінградзе. У 1962 годзе скончыў рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1967 годзе паступіў у аспірантуру кафедры эстэтыкі філасофскага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і ў 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Да праблемы фарміравання мастацкай ацэнкі»[3]. Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да прафесара кафедры філасофіі[4]. З 1995 па 2002 год займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Асновы мастацтва», з 2002 па 2004 — галоўны рэдактара часопіса «Мастацтва», з 2013 года — галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Артэфакт»[3]. Адначасова з 1996 года загадчык аддзела Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[2].

Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1962 года.

Навуковая і творчая дзейнасць

В. А. Салееў з’яўляецца адным з найбуйнейшых спецыялістаў СНД у галіне філасофіі, культуралогіі і эстэтыкі[3]. Яму належаць працы па праблемах славянскай і беларускай культуры, тэорыі мастацтва, мастацкай крытыкі, эстэтычнага і мастацкага выхавання, развіццю канцэпцыі развіцця нацыянальнай культуры, методыкі артстрэстэрапіі, артстрэпедагогікі і інш. Аўтар больш за 400 навуковых і навукова-метадычных работ (у тым ліку 9 манаграфій і 6 навучальных дапаможнікаў), больш за 600 артыкулаў у галіне тэатра, літаратуры, архітэктуры і кіно[3]. У літаратурнай творчасці В. А. Салееў рэалізаваў сябе ў філасофскай паэзіі і навелістыцы пад літаратурным псеўданімам Вадзім Яр[3].

Галоўны навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[5]. Член Савета па абароне дысертацый Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры і Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[6].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 16 сакавіка 2022.
  2. 1 2 БелЭн, 2002
  3. 1 2 3 4 5 Нашы выпускнікі: Салееў Вадзім Аляксеевіч // Сайт філалагічнага факультэта БДУ
  4. Беларуская думка, ліпень 2009. — С. 109
  5. Сайт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (руск.)
  6. Салеев Вадим Алексеевич Архівавана 3 кастрычніка 2019. (руск.)  // Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філосафы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Крытыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·Культуролагі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Мастацтва»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Культуролагі СССР
Катэгорыя·Асобы