wd wp Пошук:

Генрых Яўгенавіч Ціхановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціхановіч. Генрых Яўгенавіч Ціхановіч (28 мая 1937, Мінск — 29 снежня 2000, Мінск) — беларускі мастакжывапісец, графік, майстар экслібрыса. Сын Я. Ціхановіча і Л. Галубок.

Біяграфія

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963). Вучыўся ў А. Малішэўскага, В. Цвіркі. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1963.

Сябра Саюза мастакоў БССР з 1970. У 1997—1998 выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў.

Быў зацікаўлены тэмамі гістарычнага і сацыяльнага характару, стварыў драматычны свет вобразаў, уводзіў у кампазіцыю фантастычныя пласты, ствараў метафарычную прастору, абапіраючыся на канкрэтныя падзеі: «Мірная раніца» (1965), «1905 год» (1966), «Хто з мячом да нас прыйдзе…» (1967), Аблічча вайны" (1985), «Дзяды ў Курапатах» (1992), «Не спі, Радзіма» (1998), «Толькі б не было вайны», «Памяці сына» (абодва 2000). Аўтар партрэтаў «Ля сіняй бухты. М.Багдановіч» (1985), «Францыск Скарына» (1986), «Мой дзед Галубок» (1992), «Янка Купала. Сорак першы», «А. Міцкевіч. Вязень» (абодва 1998) і інш; лірычных пейзажаў «За акном майстэрні» (1985), «Браслаўскі краявід» (1990), «Няміга сніцца мне» (1995), эпахальная карціна «Веру уваскрэснеш», «Бітва пад Воршай» і інш.; серыя акварэлей «Нарачанская сюіта» (1972—1975), «Камаз будуецца» (1974), «Азёры Карэліі» (1980), «Незабыўны Байкал» (1981); афортаў «Наваполацкі нафтаперапрацоўчы камбінат» (1975), «Метрабудаўцы Мінска» (1982—1985); экслібрысаў.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Літаратурным музеі Янкі Купалы, Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі і інш. У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца да 100 твораў мастака.

Пахаваны на Паўночных могілках[1].

Зноскі

  1. Сёньня. У Менску хавалі вядомага беларускага мастака Генрыха Ціхановіча // Радыё Свабода, 3 студзеня 2001

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Экслібрысісты Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў