wd wp Пошук:

Аляксей Канстанцінавіч Глебаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глебаў.

Аляксе́й Канстанці́навіч Гле́баў (11 (24) сакавіка 1908, в. Звяровічы, Смаленская губерня (цяпер Краснінскі раён, Смаленская вобласць, Расія) — 2 кастрычніка 1968, Мінск, БССР) — беларускі скульптар

, народны мастак БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976)[3].

Біяграфія

А. К. Глебаў нарадзіўся ў вёсцы Звяровічы (сучасны Краснінскі раён Смаленскай вобласці). У 1926—1930 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме[3] ў М. А. Керзіна. Адзін з арганізатараў у Віцебску Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[3].

З 1955 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце[3].

Творчасць

Працаваў у галіне партрэтнай, сюжэтна-кампазіцыйнай і манументальнай пластыкі[3]. Лепшыя работы адметныя тонкай мадэліроўкай формаў, пластычнасцю і эмацыйнай выразнасцю, майстэрствам выканання ў матэрыяле[3].

Удзельнічаў у афармленні Дома ўраду БССР (бюст М. В. Фрунзэ, 1933), ствараў барэльефы для Дома Чырвонай Арміі (1936) і Палаца піянераў і школьнікаў (1940) у Мінску, скульптуры «Лявоніха» і «Крыжачок» для будынка Усесаюзнай сельскагаспадачай выстаўкі ў Маскве (1940)[3].

Скульптар шмат гадоў працаваў над помнікам беларускаму першадрукару Францыску Скарыну. У 1946 годзе была створана невялікая па памерах мадэль першадрукара з глобусам у руках. У 1954 годзе з дрэва была выразаная новая статуя Скарыны, якая экспанавалася ў 1955 годзе на ВДНГ у Маскве.

У 1967 годзе Глебаў стварыў мадэль помніка Скарыну для Полацка. Адліць з бронзы скульптуру ён не паспеў, што зрабілі за яго яго вучні — скульптары Ігар Глебаў і Андрэй Заспіцкі.

У 1976 годзе Аляксею Глебаву пасмяротна была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР за помнік Францыску Скарыну ў Полацку[4].

Творы

Сям’я

Дзядзька скульптара Ігара Мікалаевіча Глебава[5].

Узнагароды і памяць

Канверт Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2008 года — 100 гадоў з дня нараджэння А. К. Глебава. Скульптурная кампазіцыя «Максім Горкі і Янка Купала», 1949 г.

Імя А. К. Глебава прысвоена мастацкаму каледжу ў Мінску. У 1971 г. на доме па адрасе вул. Захарава № 25, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. І. Краўчанка)[7].

Зноскі

  1. Глебов Алексей Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Глебов Алексей Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Белорусская ССР. Краткая энциклопедия, 1982
  4. К 105-летию народного художника Беларуси Алексея Глебова (руск.)
  5. Крылы Пегаса Лёшкі Глебушкі. Культура. № 19 (1197) 09.05.2015
  6. 1 2 Выставка «И дольше века…» (руск.)
  7. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Народныя мастакі Беларускай ССР
Нарадзіліся ў Краснінскім раёне (Смаленская вобласць)
Мастакі паводле алфавіта
Кавалеры ордэна Леніна
Памерлі ў Мінску
Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Скульптары XX стагоддзя
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Нарадзіліся 24 сакавіка
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Нарадзіліся ў Краснінскім павеце
Скульптары СССР
Памерлі ў 1968 годзе
Памерлі 2 кастрычніка
Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Скульптары Беларусі
Асобы на марках
Скульптары паводле алфавіта
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Нарадзіліся ў 1908 годзе
Асобы