wd wp Пошук:

Барыс Віктаравіч Платонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Платонаў.

Барыс Віктаравіч Плато́наў[2] (24 ліпеня (6 жніўня) 1903, Мінск — 15 лютага 1967, Мінск) — беларускі акцёр

, тэатральны педагог, Народны артыст БССР (1946), Народны артыст СССР (1948).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 24 ліпеня (6 жніўня) 1903 года ў Мінску. У гады Грамадзянскай вайны добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію[3]. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Мінск.

З 1920 года працаваў у тэатральным калектыве пры «Беларускай хатцы», у Тэатры рэвалюцыйнай сатыры ў Мінску. З 1922 года працаваў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы (у 1961—1963 гадах — мастацкі кіраўнік). У гады Вялікай Айчыннай вайны быў у складзе франтавой тэатральнай брыгады[3]. З 1965 года — загадчык кафедры ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Муж І. Ф. Ждановіч, народнай артысткі Беларусі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5—6-га скліканняў.

Памёр 15 лютага 1967 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

Акцёр шырокага творчага дыяпазону, вялікага сцэнічнага абаяння, выдатны майстар пераўвасаблення. Спалучаў тонкі псіхалагічны малюнак ролі з вонкавай тэатральнай яркасцю.

Б. В. Платонаў у ролі Эзопа ў спектаклі «Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду. 1957. Грым Платонава пры ўдзеле А. Тонкага

Выконваў ролі герояў, вострасатырыстычныя, характарныя, драматычныя і трагедыйныя. Сярод роляў: Ярыськін («Мяцеж» Фурманава і Паліванава), Агнёў, Рамадан («Фронт», «Крылы» Карняйчук), Канстанцін Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» Маўзона, Дзяржаўная прэмія СССР, 1948), Зёлкін («Хто смяецца апошнім» Крапівы), Туміловіч («Пяюць жаваранкі» Крапівы, Дзяржаўная прэмія СССР, 1952), Быкоўскі («Паўлінка» Купалы), Жадаў («Прыбытковае месца» Астроўскага), Пётр («Апошнія» Горкага), Забелін («Крамлёўскія куранты» Пагодзіна), Лявон («Лявоніха на арбіце» Макаёнка), Эзоп («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду) і інш.

Выступаў на Беларускім радыё з чытаннем твораў прозы і паэзіі («Курган» Я. Купалы і інш.). Зняўся ў фільмах «Кастусь Каліноўскі», «Песня вясны», «Пяюць жаваранкі», «Хто смяецца апошнім» і інш. Пра Б. Платонава зняты дакументальны фільм «Думкі і вобразы» (1965).

Індывідуальнасці Б. Платонава былі ўласцівы глыбокі псіхалагізм, шчырасць пачуццяў і гранічная праўда існавання ў прапанаваных абставінах. Яго лепшыя работы ўражвалі філасофскім гучаннем, выяўленнем танчайшых адценняў характараў герояў ва ўсёй іх складанасці і супярэчлівасці[4].

Узнагароды

Ушанаванне памяці

Марка Беларусі 2003 года. Народны артыст СССР i БССР. Барыс Платонаў (1903—1967). Мастак — Максім Свістуноў.

Зноскі

  1. Платонов Борис Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Беларусь, 1995
  3. 1 2 Платонаў Барыс Віктаравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  4. Беларусы. Т. 13. Тэатральнае мастацтва / Р. Б. Смольскі і інш. — Мн., 2002.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Кавалеры ордэна Леніна
Акцёры XX стагоддзя
Тэатральныя педагогі СССР
Акцёры паводле алфавіта
Асобы на марках
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Акцёры Беларусі
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Народныя артысты СССР
Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Выпускнікі Мінскага рэальнага вучылішча
Народныя артысты Беларускай ССР
Нарадзіліся ў 1903 годзе
Акцёры СССР
Нарадзіліся ў Мінску
Нарадзіліся 6 жніўня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Мінску
Члены КПСС
Памерлі ў 1967 годзе
Памерлі 15 лютага
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Тэатральныя педагогі Беларусі
Асобы