wd wp Пошук:

Валерый Цімафеевіч Даўгала

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даўгала.

Валерый Цімафеевіч Даўга́ла (6 чэрвеня 1947, Гомель) — беларускі мастак-манументаліст.

Біяграфія

З 1954 па 1962 гады вучыўся ў гомельскай сярэдняй школе № 4, дзе малюнак выкладаў Тадэвуш Мікалаевіч Матуль, выпускнік Літоўскага мастацкага вучылішча і Маскоўскага паліграфічнага інстытута[ru]. Таксама з 4 класа наведваў мастацкую студыю Палаца піянераў, якая была размешчана ў цэнтральнай частцы Палаца Румянцавых — Паскевічаў. Першыя эцюды маляваў на беразе Сожа ў парку палацавага ансамбля і ў Навабеліцы.

Па заканчэнні 8 класаў паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча на аддзяленне мастацкага роспісу да Іосіфа Эйдэльмана і Леаніда Шчамялёва. У якасці дыплома стварыў на «выдатна» пано з чаканкі да інтэр’еру Мінскага тэхналагічнага інстытута.

Летам 1968 года зрабіў беспаспяховую спробу паступіць у Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай. Потым спрабаваў паступіць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне манументальнага роспісу, але не хапіла балаў, і па радзе Гаўрылы Вашчанкі будучы мастак пайшоў вучыцца на факультэт інтэр’еру і абсталявання. Але ўсе пяць гадоў навучання меў цесныя зносіны са студэнтамі і выкладчыкамі кафедры манументальнага мастацтва. Сваім галоўным настаўнікам лічыць Аляксандра Кішчанку, які прыцягваў яго да сваіх праектаў.

Атрымаў дыплом у 1972 годзе, пасля чаго год адслужыў у авіяцыйным палку супрацьпаветранай абароны ў Рызе. Потым 2 гады вывучаў колеразнаўства ў аспірантуры Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута на кафедры дызайна, у Леніны Мікалаеўны Міронавай. Тэмай кандыдацкай дысертацыі быў «Колер у аб’ёмна-прасторавых кампазіцыях», але ж аспірантуру ён не скончыў.

У 1974—1993 і з 1996 года мастак творчай кваліфікацыі ў штаце Мінскага мастацкага вытворчага камбіната. У 1993—96 гадах намеснік старшыні СМ Беларусі[1]. У 1973 у майстэрні мінскага мастацкага камбіната стварыў кардон да мазаікі Аляксандра Кішчанкі «Кастрычнік» (фасад праектнага інстытута «Белдзіпрахарчпрам» на Юбілейнай плошчы ў Мінску). У 1975 сумесна з Генадзем Жарыным стварыў вітраж «Пакарэнне энергіі» для Палаца культуры ў Новалукомлі і роспіс «Асвета» ў тэхніцы сграфіта для сярэдняй школы № 52 у Мінску.

Творчасць

Фрагмент вітража «Свята зямлі беларускай»
Выява Храма Васіля Блажэннага на пуцявой сцяне станцыі метро «Маскоўская»

Працуе ў тэхніцы вітражаСвята зямлі беларускай», Дом быту ў Мінску, 1980—1981, і інш.), энкаўстыкі («Спадчына», Дом культуры ў в. Лошніца Барысаўскага раёна, 1984—1985; «Свята», Дом культуры аб’яднання «Даламіт» у Рубе, 1986; з А. Яскіным, і інш.), акварэлі (серыі: «Запаляр’е», 1985—1986, «Лепельскі край», 1987—88, «Успаміны аб Сан-Сусі», 1989—1990; «Святло ў лесе», 1995, і інш.). Аўтар мастацкага афармлення з У. Стальмашонкам грамадскіх аб’ектаў, адметнага пошукам новых формаў і выкарыстаннем нетрадыцыйных матэрыялаў (мораны дуб з крышталём у рэстаране «Мінск» у г. Патсдам, Германія, 19761977) і тэхнік (фларэнційская мазаіка на станцыі метро «Маскоўская», 1979—1982; станцыі метро «Плошча Перамогі», 1984 і «Купалаўская», 1987—1988, і інш.)[1]. Браў удзел у распрацоўцы мастацка-эстэтычнага афармлення інтэр’ераў адноўленай Мінскай ратушы, Палаца Рэспублікі, гасцініцы «Еўропа», канцэртнай залы «Верхні горад» у абноўленай царкве Святога Духа[2].

Прэміі

Зноскі

  1. 1 2 Даўгала Валерый Цімафеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Крепак. Валерий Довгало. Минск в образах и красках

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў