wd wp Пошук:

Пётр Серапіёнавіч Крохалеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крохалеў. Пётр Серапіёнавіч Крохалеў (Крахалёў; 5 кастрычніка 1919, г. Шадрынск, Курганскай вобласці, Расія — 15 ліпеня 1997) — беларускі мастак. Прафесар (1982). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1970).

Біяграфія

У 1937—1939 гадах займаўся ў Свярдлоўскім мастацкім вучылішчы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1952 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе. Вучыўся ў І. Сярэбранага, Ю. Непрынцава, В. Арэшнікава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1953 года[1].

У 1953—1956 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, у 1956—1961 гадах у Беларускім політэхнічным інстытуце, у 1961—1995 гадах Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Прафесар з 1982 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1956 года[1].

Творчасць

Працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу. Асноўныя творы: карціны «Рамонтныя работы ў МТС» «Арганізацыя калгаса», «Былыя паходы», «Сцелюць лён», «Плытагоны», «Праводзілі на фронт», «Першая камуна на Беларусі», «Пералом», «Да новага жыцця», «На заданні», «Нашы прыйшлі»; трыпціх «Аб зямлі, аб калектывізацыі»; партрэты дачкі, брыгадзіра, пастуха, калгасніцы; пейзажы «Блакітная вясна», «Люты», «Вясна. Вяча», «Ракаўскія далі», «Лес у Чэрнеўцы», «Івацэвічы». Адзін з аўтараў дыярамы «Мінскі кацёл» у Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Крохалеў Аляксандр Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Дэканы БДАМ
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Екацярынбургскай губерні
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы