wd wp Пошук:

Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лісіцын. Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын (13 красавіка 1944, нацысцкі канцлагер ФлігегортНяпэўнае слова — 12 ліпеня 1973) — беларускі паэт.

Біяграфія

Паходзіў з сялянскай сям’і. У вайну маці і старэйшы брат вывезены ў нацысцкі канцлагер. Пасля вызвалення сям’я вярнулася ў родную вёску Пагосцішча Лёзненскага раёна.

Працоўны шлях пачаў шахцёрам у Данбасе. У 1965 г. скончыў Лісічанскае педагагічнае вучылішча (Украіна). Нейкі час завочна вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага (Масква). Настаўнічаў на Лёзненшчыне, супрацоўнічаў у раённай газеце «Сцяг перамогі». Завочна скончыў тэатразнаўчае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1970). Апошнія гады жыў у Джанкоі (Крымская вобласць, Украінская ССР) — працаваў дырэктарам Палаца культуры, настаўнічаў у школе.

Творчасць

Выступаць у друку з вершамі пачаў у 1964 г. у газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар кніг вершаў і паэм «Жураўлінае вясло» (1974), «Беларусь — мая калыска» (1990). У кнізе «Дзень паэзіі — 1981» (1981) у раздзеле «З літаратурнай спадчыны» апублікавана 16 яго вершаў.

Паэзія Уладзіміра Лісіцына апявае прыроду, каханне, разважае аб праблемах вайны і міру. Мае выразнасць, якая ідзе ад фальклору, адухоўленасць і філасофскую заглыбленасць, вылучаецца моўнымі асаблівасцямі роднай Лёзненшчыны.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Памерлі ва Украіне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы, якія патрабуюць канкрэтызацыі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 12 ліпеня