wd wp Пошук:

Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Агуновіч. Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч (16 снежня 1938, Рэчыца — 23 верасня 2020, Мінск) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў у 1959 годзе Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча, у 1966 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут з дыпломам выдатніка. Вучыўся ў В. Дзежыца, А. Мазалёва, А. Кашкурэвіча, У. Сухаверхава.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1971 года. Жыў у Мінску.

У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1966 г. Творы экспанаваліся на шматлікіх выстаўках у Беларусі, Канадзе, ЗША, Чэхаславакіі, Аўстраліі, Нямеччыне.

Творчасць

Працаваў у галіне кніжнай і станковай графіцы, жывапісу, займаўся распрацоўкай экспазіцый музеяў i выставак, мастацкім афармленні спектакляў.

Асноўныя творы: ілюстрацыі да кніг «Тарас на Парнасе» (1967, афорт, дыплом на Усесаюзным конкурсе, прысвечаным 50-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі), «Сымон-музыка» (1968) і «Новая зямля» (1967) Я. Коласа[2][3], «Глыбокая плынь» (1967) i «Трывожнае шчасце» (1973) І. Шамякіна, «Прыгоды дзеда Міхеда» (1969) Анатоля Астрэйкі, падручніка для 2-га класа па беларускай мове; графічныя серыі, прысвечаныя М. Багдановічу, «Адвечнае»[2].

Аўтар экспазіцыі ў Доме-музеі 1-га з’езда РСДРП у Мінску (1966 і 1980), мемарыяльнага музея Ф. Э. Дзяржынскага ў г. п. Івянец (1968), музея савецка-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага раёна (1968), філіяла Дзяржаўнага музея БССР у Заслаўі (1971), Літаратурным музеі М. Багдановіча і яго філіала па вул. Талстога ў Мінску (Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, 1993), Літаратурна-мемарыяльным музеі Я. Коласа, Літаратурным музеі Я. Купалы ў Мінску[2] (1976[4]) і яго філіялаў у в. Вязынка Маладзечанскага раёна (1972) і в. Харужанцы[5], Ушацкім музеі народнай славы (Віцебская вобласць); экспазіцыя павільёна Беларусі на Лейпцыгскім кірмашы (1980; залаты медаль), Левантыйскім кірмашы (залаты медаль), кірмашы ў Нью-Дэлі (1976); інтэр’ер Беларускага пасольства ў Вільнюсе; помнік-капліца Ефрасінні Полацкай (1995), помнікі М. Доўнар-Запольскаму і 100-мільённай тоне беларускай нафты (усе ў г. Рэчыца)[2].

Аўтар афармлення спектакля «Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы (1979), станковых прац: серыі «Дзяцінства» (1977, літаграфія), «Маці» (1979, афорт). Аўтар знака-лагатыпа Першага з’езда беларусаў свету «Еўфрасіння Полацкая збірае пад свой крыж беларусаў свету» (1993).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі славянскай бібліятэкі ў Празе, музеі «Графіка модэрн» у Берліне[2].

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. https://news.tut.by/culture/701602.html
  2. 1 2 3 4 5 Агуновіч Эдуард Канстанцінавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  3. Ілюстрацыі Э. Агуновіча на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  4. Экспазіцыя музея Архівавана 28 лістапада 2011. (руск.)
  5. Музей «Акопы»(недаступная спасылка) (руск.)
  6. Свидетельство № 5-02/165 от 16 декабря 2018 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рэчыцы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
Катэгорыя·Асобы