wd wp Пошук:

Зоя Васільеўна Літвінава

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Літвінава. Зо́я Васі́льеўна Літві́нава (27 лістапада 1938, в. Старае Сяло, Веткаўскі раён) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1967). Жыве ў Мінску.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод галоўных твораў: пано «Стары і новы Вільнюс» (кінатэатр «Вільнюс», Мінск), палотны «Мая Радзіма», «Мадонна», роспіс капліцы Св. Марыі (Хапфагартанс, Аўстрыя). Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Траццякоўскай галерэі, Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Італіі, Вялікабрытаніі, Ізраіля і інш.

Удзельнічае ў выставах з 1962.

У 1992 годзе атрымала ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе