wd wp Пошук:

Яўген Іванавіч Ждан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ждан. Яўген Іванавіч Ждан (15 снежня 1937, вёска Тарэйкі Нясвіжскага павета, Польшча — 5 снежня 2016, Мінск) — беларускі тэатральны мастак, жывапісец, графік.

Біяграфія

Персанальная выстаўка Яўгена Ждана ў Палацы мастацтваў у лютым 2011 года, Мінск

Вучыўся ў пачатковай школе ў Тарэйках, потым у сярэдняй у Снове. Маці мастака Надзея Іосіфаўна, была вядомай у акрузе ткачыхай і вышывала на высокім мастацкім узроўні. Яе вырабы — ручнікі, дзяружкі і паласы, былі вядомы па ўсёй воласці. У яе было шмат вучняў з розных мясцін Беларусі, жадаючых пераняць майстэрства. Маці навучыла будучага мастака з густам падбіраць колеры, складаць арнаменты. Разам з дзедам яна заклала юнаку аснову кампазіцыйнага мыслення і пачуцця колеру.

Першыя ўрокі малюнка Яўген Ждан браў у Нясвіжы ў Сцяпана Дашко і Міхася Сеўрука. У 1957 годзе будучый мастак паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, дзе вучыўся у Надзеі Галоўчанка і Петра Крахалёва. Па заканчэнні мастацкай установы у 1961 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, дзе атрымаў дыплом у 1967 годзе. Настаўнікамі Яўгена Ждана былі Яўген Чамадураў і Павел Масленікаў, якія аказалі значны ўплыў на творчае станаўленне мастака. Паводле размеркавання быў накіраваны на працу у Дзяржаўным тэатры оперы і балета, дзе займаўся сцэнаграфіяй па 1987 год.

Творчасць

Займаў пасаду галоўнага мастака Рэспубліканскай дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва і Тэатра музычнай камедыі Беларусі. Аформіў спектаклі «Пасля бою» Г. Вагнера, «Галька» С. Манюшкі, «Аіда» Дж. Вердзі, «Дэман» А. Рубінштейна, «Фаўст» Ш. Гуно, «Цыганскі барон», «Капялюш Напалеона» І. Штраўса, «Даратэя» Ціхана Хрэннікава.

Удзельнічае у мастацкіх выстаўках з 1963. Працуе ў галіне сцэнаграфіі, графікі, станковага жывапісу. Член Беларускага саюза мастакоў з 1974. Жыве ў Мінску.

З’яўляецца аўтарам манументальнага цыклу «Жыццё беларускіх святых», за які атрымаў званне лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне». Абразы пасля асвячэння былі перададзены да Нясвіжскага Свята-Ўзнясенскага храму. Таксама ў жанры духоўнага жывапісу ім былі напісаны творы:

Гістарычна-партрэтны жывапіс:

Жывапіс, прысвечаны зямлі беларускай:

Пейзажы:

Серыі графічных лістоў:

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, Музеі А. Бахрушына і Трэццякоўскай галерэі (Масква).

У 1982 годзе атрымаў ганаровае званне Заслужанага працаўніка культуры Беларусі. У 1997 годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнка павіншаваў Яўгена Ждана з 60-годдзем. У 1998 годзе мастаку была прысуджана прэмія «За духоўнае адраджэнне», якая была ўручана яму Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашенкам і Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам Усяе Беларусі Філарэтам.

Мецэнатская дзейнасць мастака

У 1963 годзе маці мастака, Надзея Іосіфаўна, пераехала у вёску Сноў. У Снове ў 2005 годзе быў створаны Дом-музей Яўгена Ждана з карціннай галерэяй, які быў перададзены мастаком гораду Нясвіжу і стаў філіялам Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея. Там захоўваюцца эскізы сцэнічны дэкарацый і афішы да спектакляў, якія афарміў Яўген Ждан, эскізы дэкарацый да святкавання Тысячагоддзя славянскай культуры і Хрышчэння Русі, творы жывапісу і графікі. Дом-музей уключае 5 пакояў на 2-х этажах. У ім праводзяцца заняткі для моладзі — знаёмства з гісторыяй і прыродай Нясвіжскага краю, з бытам продкаў.

У 2003 годзе Ў нясвижским Нацыянальным гісторыка-краязнаўчым музеі-запаведніку адбылася мастацкая выстава Яўгена Ждана, пасля якой усю экспазіцыю (52 твора) мастак перадаў у дар Нясвижу. У тым жа 2003 годзе адбылася яшчэ адна выстава 64 новых твораў мастака, якія таксама ён падараваў музею. Вялікаю колькасць твораў майстар падарыў Нацыянальнаму музею-запаведніку Нясвіжа і Нясвіжскаму гісторыка-краязнаўчаму музею. У 2007 годзе за вялікі ўнёсак, які зрабіў мастак для Нясвіжа, Яўгену Ждану прысвоілі званне Ганаровага жыхара горада[1].

Акрамя таго, мастак падараваў Астрынскай сярэдняй школе імя Алаізы Пашкевіч каля 1000 кніг і часопісаў па выяўленчым мастацтве, а таксама каля 1000 эскізаў (жывапіс, графіка, пейзажныя замалёўкі, эскізы тэатральных касцюмаў) і два партрэты Цёткі (графіка, жывапіс), зробленыя да 130-годдзя з дня нараджэння беларускай паэткі.

Мастацкія выставы апошніх гадоў

Зноскі

  1. Персанальны сайт Яўгена Ждана
  2. НЯСВІЖСКІЯ НАВІНЫ. «Яўген Ждан — несвіжанам» Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. belartunion.by/arhiv.html Беларускі саюз мастакоў Архіў
  4. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Выстава «Грані натхнення»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Нясвіжа
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Памерлі 5 снежня
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Сцэнографы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Асобы