wd wp Пошук:

Валерый Данілавіч Анісенка

Валерый Данілавіч Анісенка (5 чэрвеня 1944, Талачын) — беларускі тэатральны рэжысёр і акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Біяграфія

Яшчэ ў школьныя гады захапляўся тэатральнай дзейнасцю, быў акцёрам Талачынскага народнага тэатра. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965). Працаваў акцёрам у Віцебску ў Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Я. Коласа (1965—1967) і ў Купалаўскім тэатры (1969—1977).

Незапатрабаванасць у якасці акцёра падштурхнула Анісенку да атрымання рэжысёрскай адукацыі. У 1978 годзе скончыў Вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Дзяржінстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў галоўным рэжысёрам Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1979—1980), Тэатра-студыі кінаакцёра (1980—1982), Беларускага радыё (1982—2000), мастацкім кіраўніком (пазней адначасова і дырэктарам) Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (2000—2012). У апошнім тэатры выходзіў на сцэну ў якасці акцёра.

У 2012—2014 гадах дырэктар-мастацкі кіраўнік, у 2014—2017 гадах — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Творчасць

Паставіў шмат спектакляў (у тым ліку, больш за 100 радыёспектакляў), 2 тэлефільмы: «Паляванне на апошняга жураўля» А. Жука (2-х серыйны, мастацкі) і «Крык чайкі» А. Асіпенкі (кароткаметражны).

Аўтар тэкста лекцый «Канспект па Шэкспіры» на рускай, іспанскай і англійскай мовах (Мінск, «Арлекін», 1997 г.), кніг «Споведзь дылетанта» (Мінск, «Чатыры чвэрці», 2011), «Нататкі пачаткоўца» (Мінск, АТ «Беллітфонд», 2004), а таксама шэрагу артыкулаў у рэспубліканскай і замежнай прэсе.

Прызнанне

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачыне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы