wd wp Пошук:

Аляксандр Леанідавіч Ткачонак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ткачонак.

Аляксандр Леанідавіч Ткачонак (нар. 20 лістапада 1950, г. Чашнікі, Віцебскай вобласці) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1998).

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1975). З 1975 акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Мастацтва А. Ткачонка вызначаецца арганічнасцю, псіхалагічнай глыбінёй, пластычнай выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка ролі, разнастайнасцю моўных характарыстык. Сярод роляў: Лешч, поп Паўлін, Акцёр, Якаў Багалюбаў («Апошнія», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне», «Букееў і кампанія» М. Горкага), Лапахін («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Компас («Дзялок» А. Талстога), Мальер («Мальер» М. Булгакава), Фарацьеў («Фантазіі Фарацьева» А. Сакаловай), Падсякальнікаў (“Тэрмінова патрабуецца… «самазабойца» М. Эрдмана), Мечыслаў Вальпура («Вар’ят і манахіня» С. Віткевіча), Освальд («Здані» Г. Ібсена), Жэронт («Адзіны наследнік» Ж. Ф. Рэньяра), Пічэм («Трохграшовая опера» Б. Брэхта), Пісьменнік («Хто там?» Ж. Рабера), Саймон («Цяжкія людзі, ці Жаніх з Іерусаліма» І. Бар-Іосіфа) і інш. Шлях спасціжэння героем чалавечай гаднасці, нязломную сілу духу прастога селяніна выявіў у вобразе Петрака ў спектаклі «Знак бяды» паводле В. Быкава (Дзяржыўная прэмія Беларусі 1986). Як рэжысёр паставіў спектакль «Шум за сцэнай» («Тэатр») М. Фрэйна (1989). Здымаўся ў кіно («Раскіданае гняздо», «Жыў-быў доктар», «Міхайла Ламаносаў») і тэлэвізійных пастаноўках («Шчаслівы» паводле К. Рапапорта і М. Маклярскага, «Тэатр купца Япішкіна» Е. Міровіча, «Федра» Ж. Расіна).

Узнагароды

Уладальнік прыза «Крыштальная Паўлінка» (2012)

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чашніках
Катэгорыя·Уладальнікі «Крыштальнай Паўлінкі»
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў