wd wp Пошук:

Людвіг Пятровіч Асецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Асецкі.

Лю́двіг Пятро́віч Асе́цкі (9 мая 1929, в. Продзвіна, Бабруйскі раён — 9 лістапада 2005, Мінск) — беларускі графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981)[1].

Біяграфія

У 19471950 навучаўся ў Мінская мастацкай вучэльні ў К. М. Касмачова, Г. М. Ізергіной, у 19541960 — Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў С. П. Геруса, В. Цвіркі, А. Мазалёва, П. Любамудрава. Ад 1960 года ўдзельнік мастацкіх выстаў. Выкладаў у БДТМІ (19621967). Старшыня Мастацкага фонду БССР (19681971).

Член Саюза мастакоў Беларусі ад 1967.

Творчасць

Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі, манументальнага жывапісу. Яго творам уласцівыя арыгінальныя кампазіцыйныя рашэнні, энергічная падача пластычнай формы[1].

Творы прысвечаныя сучаснасці і гісторыі краіны: серыі «Кастрычніцкія дні ў Беларусі» (1960), «Горад будуецца» (1963), «Смаргонь 1905 год» (1967); «Падполле Мінска» («1941 год», «Да зброі», «Звязда», «Аднагалосна», 1968), «Будні Ваенна-марскога флоту» (1969), «Па матывах трылогіі Я. Коласа „На ростанях“» (1973), «Жодзіна» (1976), «Балада пра Лаўскі бой» (1979), «Прыпяцкія мелодыі» (1981).

Асноўныя графічныя серыі, выкананыя ў тэхніцы тэмперы: «Ад родных ніў» (1981), «БелАз» (1982), «Нашчадкі Крывіцкай пагоні» (1995). Серыі «Славацкія матывы» (1983), «Мір планеце» (1986—1987), «Замкнёнасць кола» (1993—1994), «Квадрат Чарнобыля» (1996) — выкананыя ў тэхніцы сухая іголка, меца-тынта.

Для станковых прац характэрныя арыгінальныя кампазіцыйныя вырашэнні, абвостраная, амаль гратэскавая выразнасць малюнка, святлоценявыя кантрасты. Працуе ў галіне манументальнага мастацтва: роспісы «Абарона Сталінграда» (1971) у Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, «Кастрычнік у Беларусі» (1977) у Літаратурным музеі Я. Купалы ў Мінску, «Перамога» (1974) ў гісторыка-краязнаўчым музеі ў г. п. Карэлічы, «Асьветнікі Беларусі» (1989—1990)[1].

Асецкі стварыў ілюстрацыі да кніг «Мы раскажам пра Мінск» (1964), «Людзі на балоце» (1968) і «Подых навальніцы» (1970) І. Мележа і іншыя[1]. За мастацкае афармленне кнігі «Мы раскажам пра Мінск» яму прысуджаны дыплом Усесаюзнага конкурсу на лепшую кнігу [2].

З нагоды 90-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча Л. Асецкі распачаў працу над серыяй «Ад родных ніў» (1981 г.). Тры аркушы — «У завіруху», «Слуцкія ткачыхі», «Зорка Венера» — экспанаваліся на рэспубліканскай выставе, прысвечанай творчасці паэта[3].

Персанальная выстаўка «Людвіг Асецкі. Хроніка жыцця. Летапіс краіны», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння мастака, працавала ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 21.12.2018 па 27.01.2019[4].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі імя Я. Купалы, Беларускім музеі Вялікай Айчыннай вайны, музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Асецкий Людвиг Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 32. — 737 с..
  2. https://socrealizm.com.ua/gallery/artist/asetskii-lp-1929
  3. Асецкі Людвіг Пятровіч
  4. Людвіг Асецкі. Хроніка жыцця. Летапіс краіны Архівавана 28 снежня 2018.
  5. Указ Президента Республики Беларусь № 374 «О награждении Л. П. Асецкого медалью Франциска Скорины» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 год, № 101, 1/4885)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 9 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Графікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі